Лінкі ўнівэрсальнага доступу

BYSOL запусьціў збор сродкаў на дапамогу сям’і Зьмітра Дашкевіча


Зьміцер Дашкевіч 13 траўня 2021 году
Зьміцер Дашкевіч 13 траўня 2021 году

У Зьмітра трое дзяцей: Мара (7 гадоў), Давід (6 гадоў) і Магдалена (2 гады), а яго жонка Наста цяпер на 6-м месяцы цяжарнасьці.

Фонд BYSOL запусьціў збор сродкаў на дапамогу сям’і Зьмітра Дашкевіча. На гэтым тыдні дома ў грамадзкага актывіста прайшоў ператрус, сам ён арыштаваны. Зьмітру Дашкевічу прысудзілі 15 сутак арышту.

Раней 24 сакавіка ў праўладных тэлеграм-каналах зьявілася інфармацыя, што нібыта Галоўнае ўпраўленьне па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС РБ «сабрала матэрыял для прыцягненьня Дашкевіча па артыкуле 342 КК Беларусі (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх)».

У тэлеграм-канале апублікавалі фота Дашкевіча разам зь сям’ёй на акцыі пратэсту, як мяркуецца, у 2020 годзе, а таксама фота з дачкой на адной з акцый 2016 году. Акрамя таго, апублікаванае фота Дашкевіча на фоне драўляных дзьвярэй (такія дзьверы — неад’емны складнік шматлікіх «пакаяльных» відэа, на якіх сілавікі пад прымусам запісваюць «прызнаньні» затрыманых удзельнікаў пратэстаў) з плякатамі ў падтрымку вайны Расеі ва Ўкраіне — сымбалямі V і Z, якія выкарыстоўваюць расейскія войскі.

Раней Дашкевіч узначальваў не зарэгістраваную ў Беларусі апазыцыйную арганізацыю «Малады Фронт». Разам зь іншымі актывістамі абараняў ад забудовы тэрыторыю вакол месца масавага пахаваньня ахвяр сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам. Двойчы адбываў палітычна матываванае крымінальнае пакараньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG