Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дваццаць шосты дзень расейскага нападу на Ўкраіну


Дом у Марыюпалі, разбураны расейскім бамбаваньнем
Дом у Марыюпалі, разбураны расейскім бамбаваньнем

Падзеі 21 сакавіка ў Беларусі і ў сьвеце

Сёньня дваццаць шосты дзень расейскага нападу на Ўкраіну. Тут падсумаваньне падзеяў за 20 сакавіка:

Дзень у гісторыі

1560 — паводле прывілею Жыгімонта ІІ Аўгуста гомельскія мяшчане атрымалі пячатку з выявай крыжа і надпісам «Герб горада Гомеля».

1871Бісмарк стаў канцлерам Германскай імпэрыі.

1927 — улады Польшчы забаранілі Беларускую сялянска-работніцкую грамаду ў Заходняй Беларусі. Арганізацыя налічвала 100 тысяч чальцоў.

1980 — прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр абвясьціў байкот Алімпійскіх гульняў у Маскве на знак пратэсту супраць савецкіх войскаў у Аўганістане.

Прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр і актывіст беларускай дыяспары ў ЗША Вітаўт Кіпель у Белым доме, люты 1980
Прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр і актывіст беларускай дыяспары ў ЗША Вітаўт Кіпель у Белым доме, люты 1980

У гэты дзень нарадзіліся

1685Ёган Сэбастыян Бах, нямецкі кампазытар і арганіст.

1840Францішак Багушэвіч, беларускі паэт.

Францішак Багушэвіч. 1890-ыя гг.
Францішак Багушэвіч. 1890-ыя гг.

1935 Філарэт, былы мітрапаліт Менскі і Слуцкі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі.

У памяці

1608 ― Канстанцін Васіль Астроскі, праваслаўны магнат, які здушыў паўстаньне Налівайкі.

1849 — Аляксандар Крыштоф Ян Незабытоўскі, гісторык, філёзаф, удзельнік вызвольнага руху 1840-х, ахвяра царскіх рэпрэсіяў.

1959 — Павал Растаргуеў, філёляг, вязень ГУЛАГу.

1970 — Анатоль Сербантовіч, паэт.

Анатоль Сербантовіч
Анатоль Сербантовіч

1987Адам Русак, паэт-песеньнік.

2003Георгі Таразевіч, савецкі і беларускі палітычны дзяяч, у канцы 1090-х старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета БССР. У верасьні 1991 году Таразевіч выступіў на сэсіі Вярхоўнага Савету Беларусі і падтрымаў увядзеньне бел-чырвона-белага сьцяга і герба «Пагоня» у якасьці дзяржаўных сымбаляў.

Магіла Георгія Таразевіча, Усходнія могілкі ў Менску
Магіла Георгія Таразевіча, Усходнія могілкі ў Менску

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG