Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польская акадэмія навук вылучыла ўкраінскага пісьменьніка Сяргея Жадана на Нобэлеўскую прэмію


Сяргей Жадан
Сяргей Жадан

Камітэт навук аб літаратуры Польскай акадэміі навук прыняў пастанову аб вылучэньні ўкраінскага пісьменьніка Сяргея Жадана на Нобэлеўскую літаратурную прэмію.

«Жадан — адзін з найвялікшых паэтаў Украіны і выдатны празаік, перакладаны і ўзнагароджаны ў сьвеце — паводле нас зьяўляецца пісьменьнікам нобэлеўскага фармату, — напісалі польскія навукоўцы ў адмысловай заяве. — Свабодная Ўкраіна шмат у чым гаворыць і думае словамі Жадана, уважліва іх слухае. Сёньня паэт у сваім Харкаве. І ён змагаецца».

Польскія СМІ адзначаюць, што калі б Швэдзкая акадэмія прыняла гэтую кандыдатуру сёлета і ўзнагародзіла ўкраінскага пісьменьніка, яна б мусіла парушыць свой рэглямэнт, бо заяўкі з намінантамі з усяго сьвету на бягучы год прымаюцца да 31 студзеня.

Украіна да гэтага часу ня мае ляўрэата Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.

Сяргей Жадан (нар. 1974) лічыцца адным з самых таленавітых сучасных літаратараў Украіны. Аўтар, сярод іншага, зборнікаў вершаў «Генэрал Юла», «Баляды пра вайну і адбудову», «Лілі Марлен» і «Жыцьцё Марыі» ды перакладзеных на беларускую мову раманаў «Дэпеш мод», «Anarchy in the UKR», «Варашылаўград».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG