Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дванаццаты дзень расейскага нападу на Ўкраіну


Расейская вайсковая тэхніка ў горадзе Трасьцянец Сумской вобласьці Ўкраіны
Расейская вайсковая тэхніка ў горадзе Трасьцянец Сумской вобласьці Ўкраіны

Падзеі 7 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Сёньня дванаццаты дзень расейскага нападу на Ўкраіну. Тут падсумаваньне падзеяў за 6 сакавіка:

Дата дня

7 сакавіка 1938 году нарадзіўся Міхась Чарняўскі, беларускі гісторык, археоляг, пісьменьнік, дзяяч незалежніцкага руху.

Міхась Чарняўскі
Міхась Чарняўскі

Таксама ў гэты дзень

1924 — Прэзыдыюм ЦВК СССР зацьвердзіў пастанову «Аб аб’яднаньні ў складзе БССР усіх тэрыторыяў з большасьцю беларускага насельніцтва».

1967 — у СССР увялі пяцідзённы рабочы тыдзень.

1985 — Віцебскі абласны суд асудзіў Міхася Кукабаку паводле артыкула «Антысавецкая прапаганда і агітацыя» на 6 гадоў пазбаўленьня волі.

Міхась Кукабака
Міхась Кукабака

2008 — Беларусь адклікала свайго пасла з ЗША і парэкамэндавала паслу ЗША пакінуць Менск. Гэта стала рэакцыяй на амэрыканскія санкцыі, у першую чаргу — супраць «Белнафтахіму».

У гэты дзень нарадзіліся

1753 Тамаш Ваўжэцкі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1794 году.

1850Томаш Гарыг Масарык, першы прэзыдэнт чэхаславацкай дзяржавы.

Томаш Гарыг Масарык
Томаш Гарыг Масарык

1872Васіль Залатароў, беларускі кампазытар, аўтар балету «Князь-возера.

У памяці

1931 Павал Дземідовіч, дасьледчык беларускай этнаграфіі і фальклёру.

1983Антон Сокал-Кутылоўскі, вайсковы і грамадзкі дзеяч, адзін з кіраўнікоў антысавецкага Слуцкага паўстаньня, вязень ГУЛАГу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG