Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белавія» будзе лятаць на курорты Эгіпту праз Казахстан. На колькі падаражэюць квіткі


«Белавія» унесла зьмены ў расклад чартэрных рэйсаў у Эгіпет, а таксама з 11 сакавіка падвышае іх кошт. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе авіяперавозчыка.

«У сувязі з закрыцьцём часткі паветранай прасторы Расейскай Фэдэрацыі для палётаў цывільнай авіяцыі авіякампанія «Белавія» вымушаная скарэктаваць маршруты многіх рэйсаў, у тым ліку чартэрных», – гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні «Белавія».

Рэйсы ў Хургаду і Шарм-Эль-Шэйх будуць выконваць самалёты Boeing 737-800 па новых маршрутах:

  • Менск – Актаў (тэхнічная пасадка) – Шарм-эль-Шэйх – Актаў (тэхнічная пасадка) – Менск;
  • Менск – Актаў (тэхнічная пасадка) – Хургада – Актаў (тэхнічная пасадка) – Менск.

«У сувязі з гэтым значна павялічыўся палётны час, неабходная колькасьць паліва, выдаткі за аэранавігацыйнае абслугоўваньне, а таксама выдаткі, зьвязаныя з двума дадатковымі прамежкавымі пасадкамі ў Актаў пры выкананьні чартэрных рэйсаў. Улічваючы пералічаныя абставіны, авіякампанія вымушаная павысіць кошт выкананьня чартэрных рэйсаў у Эгіпет з 11 сакавіка 2022 году», – паведамілі ў «Белавія».

Як паведамілі Zerkalo.io прадстаўнікі адной з турыстычных кампаній, іх апавясьцілі ў рассылцы, што павышэньне кошту паездкі ў Эгіпет для кліентаў складзе 170 даляраў з чалавека.

Раней турыстычны апэратар «Тэз Тур» прыняў рашэньне аб прыпыненьні выкананьня чартэрных рэйсаў у Эгіпет з 5 сакавіка: пасажыры, якія знаходзяцца на адпачынку, будуць дастаўленыя ў Беларусь вывазнымі рэйсамі. Іншыя турыстычныя апэратары пацьвердзілі свае пляны працягу палётных праграм на курорты Эгіпту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG