Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праціўнік акумулятарнага заводу Дзьмітры Андрасюк выйшаў з турмы пасьля адбыцьця пакараньня


Дзьмітры Андрасюк
Дзьмітры Андрасюк

Экалягічны актывіст зь Берасьця Дзьмітры Андрасюк цалкам адбыў пакараньне ў баранавіцкай турме, паведаміў «Белсат». Летась 21 верасьня 2021 году яму прысудзілі тры месяцы арышту за адмову даваць паказаньні (арт. 402 КК).

Як раней Дзьмітры Андрасюк распавёў праваабаронцам, крымінальную справу на яго завялі за адмову адказваць на пытаньні судзьдзі, які разглядаў справу блогераў Пятрухіна і Кабанава, бо той не паказаў службовага пасведчаньня судзьдзі.

Дзьмітрыю Андрасюку 37 гадоў. Ён скончыў хімфак БДУ і па спэцыяльнасьці адпрацаваў ужо на некалькіх прадпрыемствах. Апошняе месца працы — у лябараторыі заводу «Цьветатрон», адкуль звольніўся 2,5 года таму. З таго часу беспрацоўны.

Дзьмітры — актывіст экалягічнага руху, ён далучыўся да пратэстаў супраць пабудовы акумулятарнага заводу, якія пачаліся ў Берасьці больш за 3 гады таму. За гэта Андрасюка чатыры разы прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасьці: у 2018 годзе двойчы штрафавалі на 20 базавых велічыняў, праз год аштрафавалі ўжо на 40 базавых, а летась адправілі на 15 дзён адміністрацыйнага арышту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG