Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвіі прынялі закон аб кампэнсацыі ахвярам Галакосту


Мэмарыял памяці ахвяраў Галакосту ў Латвіі
Мэмарыял памяці ахвяраў Галакосту ў Латвіі

Парлямэнт Латвіі прыняў закон аб кампэнсацыі ахвярам Галакосту. Згодна з дакумэнтам, габрэйская супольнасьць Латвіі з 2023 году на працягу дзесяці гадоў атрымае да 40 мільёнаў эўра.

Грошы будуць накіраваныя на кампэнсаваньне страчанай маёмасьці, сацыяльную і матэрыяльную дапамогу тым, хто перажыў Галакост, а таксама на фінансаваньне габрэйскіх школ, аднаўленьне будынкаў і культурныя праекты.

Рашэньне латвійскага парлямэнту прывітаў Дзярждэпартамэнт ЗША.

Да Другой сусьветнай вайны ў Латвіі жылі 95 тысяч габрэяў. Большасьць зь іх былі забітыя падчас акупацыі фашысцкай Нямеччынай. Цяпер габрэйская супольнасьць краіны налічвае дзевяць з паловай тысяч чалавек.

Перамовы аб кампэнсацыі латвійскім ахвярам Галакосту працягваліся з 2005 году. Апрача прадстаўнікоў Латвіі, у іх бралі ўдзел прадстаўнікі ЗША і Ізраілю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG