Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Алеся Наўроцкага і Вітольда Бялыніцкага-Бірулі


Алесь Наўроцкі
Алесь Наўроцкі

Дата дня

12 лютага 1937 году нарадзіўся беларускі паэт Алесь Наўроцкі.

Алесь Наўроцкі — доктар хуткай дапамогі. 1966 г.
Алесь Наўроцкі — доктар хуткай дапамогі. 1966 г.
Першая кніга Алеся Наўроцкага. 1962 год.
Першая кніга Алеся Наўроцкага. 1962 год.

Таксама ў гэты дзень

1839 — адбыўся Полацкі царкоўны сабор, які скасаваў Берасьцейскую царкоўную унію 1596 году.

1910 — у Вільні прайшла першая пастаноўка тэатральнай трупы Ігната Буйніцкага, пачынальніка беларускага прафэсійнага тэатру.

1974 — арыштавалі Аляксандра Салжаніцына, які быў абвінавачаны ў здрадзе Радзіме і пазбаўлены савецкага грамадзянства. 13 лютага яго выслалі з СССР (даставілі ў ФРГ самалётам).

2004 — у Брусэлі пачало працу прадстаўніцтва Эўрапейскай кааліцыі «Свабодная Беларусь», дзе на грамадзкіх асновах занятыя беларусы, што жывуць у Бэльгіі або атрымалі там палітычны прытулак.

2009 — у ноч з 11 на 12 лютага ў цэнтры «Кардыялёгія» правялі першую ў Беларусі перасадку сэрца.

2015 — у Менску завяршыўся саміт «нармандзкай чацьвёркі» і сустрэча Трохбаковай кантактнай групы па Данбасу. Дамовіліся спыніць агонь і адвесьці цяжкую тэхніку.

У гэты дзень нарадзіліся

1809 Чарлз Дарвін, брытанскі навуковец-прыродазнаўца, заснавальнік эвалюцыйнай тэорыі пра паходжаньне відаў жывёл і расьлін.

1809Абрагам Лінкальн, амэрыканскі прэзыдэнт.

1872 — беларускі мастак і выдатны майстар пэйзажу Вітольд Бялыніцкі-Біруля

Вітольд Бялыніцкі-Біруля, «Раньняя вясна»
Вітольд Бялыніцкі-Біруля, «Раньняя вясна»

1941 — беларускі харавы дырыжор Міхаіл Дрынеўскі.

1942 — беларускі скульптар Генадзь Буралкін.

1969 — беларускі паэт і перакладчык Серж Мінскевіч.

У памяці

1798Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, апошні польскі кароль і вялікі князь літоўскі.

1804 Імануіл Кант, нямецкі філёзаф.

1984Хуліё Картасар, аргентынскі пісьменьнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG