Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 1 лютага: Дзень памяці Барыса Кіта


Барыс Кіт
Барыс Кіт

Падзеі 1 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

1 лютага 2018 памёр Барыс Кіт, навуковец, пэдагог, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1920–30-х гадоў у Заходняй Беларусі, вязень польскіх і нацысцкіх турмаў, дзеяч паваеннай эміграцыі ў ЗША і Нямеччыне.

Барыс Кіт і Васіль Быкаў, 2001
Барыс Кіт і Васіль Быкаў, 2001

Таксама ў гэты дзень

1411 — заключаны Торунскі мір, які паклаў канец Вялікай вайне Польшчы і ВКЛ з Тэўтонскім ордэнам.

1717 — у Варшаве прайшоў «нямы сойм» Рэчы Паспалітай, які абмежаваў паўнамоцтвы караля і пашырыў правы шляхты. Гэтыя рашэньні прымаліся пад ціскам расейскага імпэратара Пятра І.

1863 — Кастусь Каліноўскі абвясьціў пра далучэньне Беларусі і Літвы да паўстаньня супраць расейскага царызму, якое пачалося ў Варшаве 22 студзеня 1863 году. Літоўскі правінцыйны камітэт, які рыхтаваў паўстаньне, пераўтварыўся ў Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі.

1919 — пачаліся заняткі ў Віленскай беларускай гімназіі. Пры гімназіі быў створаны Беларускі прытулак для дзяцей-сірот. Гімназія фінансавалася рознымі грамадзкімі арганізацыямі, у ліку якіх былі Школьная рада ў Вільні і Таварыства беларускай школы. Тут навучаліся Натальля Арсеньнева, Максім Танк, Міхал Вітушка і іншыя.

25 сакавіка 1935 году ў Віленскай беларускай гімназіі
25 сакавіка 1935 году ў Віленскай беларускай гімназіі

У гэты дзень нарадзіліся

1913 — Сяргей Прытыцкі, заходнебеларускі падпольшчык і дзяржаўны дзяяч БССР.

1931 — Барыс Ельцын, першы расейскі прэзыдэнт.

1931 — Іван Пратасеня, беларускі мастак-акварэліст.

1964 — Марыя Паўліна Сурвіла, прафэсар амэрыканскага Wartburg College (штат Аёва), выканаўчы дырэктар Цэнтру беларускіх дасьледаваньняў у Канзасе, сябра Рады БНР.

Паўліна Сурвіла ў 1972 у Беларускім рэлігійна-грамадзкім цэнтры ў Таронта, на выставе сваіх твораў
Паўліна Сурвіла ў 1972 у Беларускім рэлігійна-грамадзкім цэнтры ў Таронта, на выставе сваіх твораў

У памяці

1860 — памёр Язэп Ярашэвіч, беларускі гісторык, этнограф, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту.

1991 — памёр Станіслаў Шушкевіч, літаратар і вязень савецкіх канцлягераў, бацька першага кіраўніка Рэспублікі Беларусь Станіслава Шушкевіча.

2012 — памерла Віслава Шымборска, польская паэтка, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі.

Віслава Шымборска з прэзыдэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім. Кракаў, 2010
Віслава Шымборска з прэзыдэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім. Кракаў, 2010

2011 — памерла Тацяна Зіненка, паэтка.

2017 — памёр Джон Ўэтан, адзін з найбольш шанаваных і ўсебаковых музыкантаў прагрэсіўнага року.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG