Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 7 чалавек, асуджаных за камэнтары ў інтэрнэце і за «акт тэрарызму»


Адзін з прызнаных палітвязьнямі Дзьмітры Канеўскі з маці Тацянай, таксама палітычнай зьняволенай.
Адзін з прызнаных палітвязьнямі Дзьмітры Канеўскі з маці Тацянай, таксама палітычнай зьняволенай.

Усяго ў Беларусі на 25 студзеня палітычнымі зьняволенымі прызналі 995 чалавек.

24 студзеня 2022 году прадстаўнікі праваабарончай супольнасьці Беларусі заявілі, што крымінальная адказнасьць за распальваньне сацыяльнай варожасьці (арт. 130 КК) сьледзтвам і судамі Беларусі сэлектыўна і дыскрымінацыйна ўжываецца выключна для абароны інстытутаў улады:

«Такім чынам яны абараняюць прадстаўнікоў улады дзеля пакараньня тых грамадзян, якія выказаліся ў сувязі зь відавочным парушэньнем прадстаўнікамі дзяржаўных інстытутаў Канстытуцыі і законаў, уцягнутасьцю прадстаўнікоў улады, пракурораў і судзьдзяў у працэс катаваньняў і ў стварэньне атмасфэры беспакаранасьці за катаваньні і іншыя парушэньні правоў чалавека».

У сувязі з гэты праваабаронцы прызналі палітвязьнямі:

  • Генадзя Сеўрука, асуджанага паводле арт. 364 КК за пагрозу ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў у камэнтарах у сацыяльных сетках і паводле арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады, арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі, арт. 130 КК за распальваньне сацыяльнай варожасьці на 4 гады пазбаўленьня волі;
  • Юрыя Чудзіновіча, асуджанага паводле арт. 130 КК за распальваньне ў інтэрнэце сацыяльнай варожасьці, арт. 188 КК за нібыта паклёп на сацыяльнага пэдагога – сябра выбарчай камісіі — на 4 гады пазбаўленьня волі;
  • Дзьмітрыя Канеўскага, асуджанага паводле арт. 130 КК за распальваньне ў камэнтарах сацыяльнай варожасьці ў дачыненьні да супрацоўнікаў міліцыі на 3 гады пазбаўленьня волі;
  • Андрэя Сачанкі, асуджанага паводле арт. 364 КК за пагрозу ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў у інтэрнэце, арт. 366 КК за пагрозу ў дачыненьні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, што выконвае грамадзкі абавязак, — на 3 гады пазбаўленьня волі;
  • Аляксандра Іванова, асуджанага паводле арт. 364 КК за тэлефонныя пагрозы ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і арт. 391 КК за абразу судзьдзі на 3 гады пазбаўленьня волі;
  • Уладзіслава Цімашчука, асуджанага паводле арт. 130 КК за выказваньні ў сацыяльных сетках, якія распальваюць сацыяльную варожасьць у дачыненьні да супрацоўнікаў МУС, на 3 гады пазбаўленьня волі.


Праваабаронцы мяркуюць, што гэтыя людзі не заклікалі да гвалтоўных дзеяньняў паводле нацыянальнай, этнічнай, расавай, рэлігійнай прыкметах. Іх дзеяньні не пацягнулі і не маглі пацягнуць цяжкіх наступстваў для пацярпелых.

  • Палітвязьнем таксама прызналі Руслана Слуцкага, асуджанага паводле ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 309 КК за замах на прывядзеньне ў непрыдатнасьць чыгуначных шляхоў — спробу злучыць мэталічным дротам рэйкі, а таксама паводле ч. 1 арт. 289 КК за «акт тэрарызму» — падкіданьне на аўтамабільную дарогу самаробных мэталічных шыпоў перад аўтамабілямі, якія ўдзельнічалі ў праўладным аўтапрабегу, у выніку якога былі пашкоджаны шыны чатырох аўтамабіляў, да 11 гадоў пазбаўленьня волі.

«Кваліфікацыя дзеяньняў усіх пералічаных асобаў, а таксама від і памер пакараньня былі відавочна непрапарцыйныя і неадпаведныя цяжкасьці зробленага. У кожным выпадку зьняволеньне стала празьмерна жорсткай рэакцыяй уладаў на пратэставую актыўнасьць грамадзян», — перакананыя праваабаронцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG