Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беластоку прайшла акцыя ў падтрымку рэпрэсаваных у Беларусі палякаў. ФОТА


23 сьнежня ў цэнтры Беластоку ля помніка Ежы Папялушку адбылася акцыя ў падтрымку палякаў, рэпрэсаваных у Беларусі, — Анджэя Пачобута і Анжалікі Борыс, паведамляе «Радыё Рацыя».

Сярод удзельнікаў акцыі быў польскі палітык, пасол у Сэйме Робэрт Тышкевіч, які выказаў падтрымку рэпрэсаваным палякам і беларусам, якія знаходзяцца за кратамі.

«Сёньня наша акцыя мела асаблівы характар, бо гэта калядны час, і такім чынам мы хочам выказаць падтрымку палітвязьням Анжаліцы Борыс і Анджэю Пачобуту. Мы хочам перадаць ім гэтыя пажаданьні і надзею на лепшае заўтра. Гэта сымбалічна ў калядную пару», — распавяла «Радыё Рацыя» арганізатарка акцыі Марыя Цішкоўска.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG