Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шатляндцы пасьмяротна памілуюць спаленых вядзьмарак


Актывісты з групы «Вядзьмаркі Шатляндыі» дамагліся памілаваньня для тысяч пакараных у XVI–XVIII стагодзьдзях жанчын, якіх абвінавачвалі у чарадзействе і выкарыстаньні чорнай магіі, паведаміла The Guardian. У пэрыяд з 1563 па 1736 год былі пакараныя 3837 чалавек па абвінавачваньні ў чарадзействе, зь іх каля 85% былі жанчынамі.

У выніку двухгадовай кампаніі група «Вядзьмаркі Шатляндыі» здолела пралабіраваць законапраект аб памілаваньні і заручыцца падтрымкай адміністрацыі шатляндзкага прэм'ер-міністра Ніколы Стэрджэн. Лідарка абʼяднаньня – адвакатка Клэр Мітчэл – паведаміла, што яна будзе дамагацца прабачэньняў для ўсіх пакараных жанчын, а таксама стварэньня помніка ахвярам паляваньня на вядзьмарак.

«У пэрыяд паміж XVI і XVIII стагоддзямі мы, шатляндцы, пакаралі сьмерцю ў пяць разоў больш людзей, чым у іншых краінах Эўропы. Пераважная большасьць зь іх складалі жанчыны», – адзначыла адвакатка.

Рашэньне аб памілаваньні можа быць прынятае ўжо ўлетку 2022 году. Наталі Дон, заканадаўца Шатляндзкай нацыянальнай партыі, заявіла, што «гэта правільна» і што «зло павінна быць выпраўленая, а гэтыя жанчыны павінны быць памілаваныя».

  • Паляваньне на вядзьмарак не было ўнікальнай зьявай у сусьветнай гісторыі. Падобныя ганеньні неаднаразова адбываліся ў розных частках сьвету.
  • У 2001 годзе палата прадстаўнікоў штата Масачусэтс у ЗША абвясьціла ахвяр Салемскіх працэсаў над вядзьмаркамі невінаватымі.
  • Салемскі працэс адбываўся зь лютага 1692 па травень 1693 году. Тады амэрыканскі суд прысудзіў да сьмяротнага пакараньня праз павешаньне за вядзьмарства 14 жанчын і 5 мужчын, адзін абвінавачаны быў забіты камянямі. Па розных ацэнках, ад 175 да 200 чалавек было кінута ў турму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG