Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 публікацыяў Свабоды пра Вацлава Гавэла ў дзень яго памяці


Выява Вацлава Гавэла на сядзібе Радыё Свабода ў Празе
Выява Вацлава Гавэла на сядзібе Радыё Свабода ў Празе

Дзесяць гадоў таму, 18 сьнежня 2011 году памёр Вацлаў Гавэл, пісьменьнік, першы прэзыдэнт Чэскай рэспублікі. Ён быў вялікім дэмакратам і вялікім сябрам Беларусі.

Якое цяпер стаўленьне ў Чэхіі да спадчыны Гавэла? Ці месца філёзафу на троне? Хто мае рацыю — Гавэл ці Мак’явэлі? Ці прайшоў ува Ўсходняй Эўропе час Гавэлаў?

Вацлаў Гавэл. Любоў

«Апошні раз я так сьмяяўся над кнігай, калі перачытваў „Прыгоды бравага салдата Швэйка“. І „Дон Кіхота“». — Аляксандар Лукашук піша пра біяграфію Вацлава Гавэла «Havel. A Life».

Неадназначы Гавэл: спрытны філёзаф на троне ці чалавек пакліканьня?

Былы палітвязень, кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі двойчы асабіста сустракаўся з Вацлавам Гавэлам. У 2013 годзе калі знаходзіўся за кратамі, Бяляцкі быў уганараваны прэміяй імя Вацлава Гавэла Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.

Гавал пра аксамітную рэвалюцыю: Гэта коціцца як сьнежны ком. Хроніка падзеяў.

​Спадчына Вацлава Гавэла: У аб'ектыве сяброў​.

Сабраныя тут фатаздымкі - працы двух фатографаў, Богдана Голамічка і Томкі Немца, блізкіх сяброў Гавэла, якія злавілі моманты ягонага прыватнага жыцьця ў тую пару, калі былы дысыдэнт станавіўся кіраўніком дзяржавы.

Супрацоўніца міжнароднай арганізацыі Občanské Bělorusko (Грамадзянская Беларусь) Кацярына Шпацава ў праграме "Начная Свабода" расказвае пра ролю Вацлава Гавэла ў чэскім грамадзтве і пра разьвітаньне чэхаў з былым дысыдэнтам і прэзыдэнтам.

«Гавэл заўсёды абараняў важныя для яго каштоўнасьці»

Сустрэча Вацлава Гавэла з Івонкай Сурвілай і Сяргеем Навумчыкам
Сустрэча Вацлава Гавэла з Івонкай Сурвілай і Сяргеем Навумчыкам

Вацлаў Гавэл напісаў свае віншаваньні 15 сьнежня, у чацьвер. Яго супрацоўнік Марцін Відлак прыслаў тэкст, мы адразу пераклалі на беларускую, дадалі адрасы турмаў і калёній і паслалі назад. Праз тры дні сэрца першага прэзыдэнта Чэхіі спынілася. Піша Аляксандар Лукашук

Апошні ліст Вацлава Гавэла

​Вацлаў Гавэл віншуе беларускіх палітвязьняў

Сустрэча Васіля Быкава і Вацлава Гавэла
Сустрэча Васіля Быкава і Вацлава Гавэла

Васіль Быкаў: "Прыклад Гавэла грэў, поўніў сэрца надзеяй".

ТЭСТ. Гавэл і Беларусь. Што вы ведаеце пра вялікага сябра Беларусі?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG