Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Стэфана Баторыя. Летась — зьявіўся адкрыты ліст сілавікоў за новыя выбары


Стэфан Баторы
Стэфан Баторы

Падзеі 12 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дата дня

12 сьнежня 1586 году, памёр Стэфан Баторы, кароль Рэчы Паспалітай, вялікі князь літоўскі.

Стэфан Баторы захоўваў самастойнасьць ВКЛ, пашыраў уплыў Рэчы Паспалітай у Эўропе. Стварыў пешае войска для аблог і штурмаў крэпасьцей, якое набіралася з замежных жаўнераў-наймітаў. Прывёў Лівонскую вайну да задавальняльнага для Рэчы Паспалітай выніку.

Гусары часоў Стэфана Баторыя, рэканструкцыя 2017 году
Гусары часоў Стэфана Баторыя, рэканструкцыя 2017 году

Таксама ў гэты дзень

1501 — у Кракаве адбылася каранацыя вялікага князя Аляксандра.

1796 — у складзе Расейскай імпэрыі была ўтвораная Беларуская губэрня.

1925 — у ЗША адкрыўся гатэль «Матэль», які даў назву ўсім матэлям.

1991 — РСФСР выйшла са складу СССР.

2008 — выйшла першая вэрсія браўзэра Google Chrome.

У гэты дзень год таму

  • Студэнта чацьвёртага курсу БДУІР Яна Салановіча асудзілі ўжо на 99 дзён адміністрацыйнага арышту
  • «Вольны хор» прэзэнтаваў альбом «Годныя песьні» онлайн. ВІДЭА
  • Фанаскапічная экспэртыза пацьвердзіла — галасы ў размове пра Рамана Бандарэнку сапраўды належаць Шакуту і Баскаву
  • У інтэрнэце зьявіўся адкрыты ліст сілавікоў за новыя выбары
  • Марыі Калесьнікавай прысудзілі нямецкую прэмію на знак прызнаньня «адвагі і бескампраміснасьці»

У гэты дзень нарадзіліся

1821 — Гюстаў Флябэр, францускі пісьменьнік-раманіст.

1876 — Джэк Лёндан, амэрыканскі пісьменьнік.

1886 — Юльяна Вітан-Дубейкаўская, беларуская мастацтвазнаўца.

Юліяна Мэнке, праўда, паходзіла зь сям’і віленскіх немцаў, што, як яна пісала, «прынялі звычаі й мэнтальнасьць гэтага мілага краю», але згаданая акалічнасьць толькі пацьвярджае сказанае раней. Яна вучылася ў прыватнай гімназіі, дзе ў той час было забаронена размаўляць на ўсіх іншых мовах, апрача расейскай. Каб пазлаваць клясную даму, дзяўчаткі часта гаварылі па-польску. Але знайшлася ў гімназіі й беларуска. Яе звалі Алаіза Пашкевіч.

У 1915-м, прыехаўшы зь Пецярбургу ў адпачынак, Юліяна, ужо дыплямаваная мастацтвазнаўца, сустрэлася з Іванам Луцкевічам. Захапленьне ягонымі калекцыямі старасьвеччыны хутка перарасло ў сяброўства, а тое — у ўзьнёслае каханьне. Такое кола знаёмстваў абумовіла яе працу ў Беларускім нацыянальным камітэце. «Мала нас тады было, — пазьней будзе прыгадваць Юліяна, — палякі зласловілі, што ўсіх віленскіх беларускіх дзеячаў можна пасадзіць на адной канапе. Аднак праца не спынялася...» Вельмі карыснай была яе дапамога пры перамовах зь нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй, якая дазволіла адчыніць першыя беларускія школы, чаго нельга было ўявіць у Расейскай імпэрыі, дзе беларусаў на афіцыйным роўні ніколі не прызнавалі за асобны народ. Адкрыцьцё самай першай школкі ў Камітэце адзначылі гарбатаю зь пірагом, які сьпякла Юліяна.

Яна брала ўдзел у арганізацыі беларускіх настаўніцкіх курсаў і Віленскай беларускай гімназіі, дзе потым выкладала нямецкую мову й пэдагогіку. Паўсюль — або насамрэч, або ў думках — побач быў ён, Іван. Каханы і ўжо нарачоны. Аднак агульную будучыню перакрэсьліў абвешчаны доктарам у 1917-м прысуд: «Ад правага лёгкага яшчэ астаткі ёсьць, а левага амаль няма... Больш за два-тры гады не пражыве...» Праз два гады ў санаторыі ў польскім Закапанэ, седзячы пры Іванавым ложку, нарачоная пачула яго апошнія словы: «Ты добрая...» Пазьней яна стане жонкаю вядомага беларускага дзеяча Лявона Вітан-Дубейкаўскага*. Пахаваўшы яго, Юліяна ў 1941-м пераселіцца на радзіму продкаў, у Нямеччыну. Там і будзе напісаная прысьвечаная Івану Луцкевічу мужная, сьветлая й журботная кніга «Мае ўспаміны», якая выйдзе празь пяцьдзясят гадоў у любай сэрцу аўтаркі Вільні з прадмоваю Лявона Луцкевіча. Успамiны неўзабаве сталіся асноваю для гэткага ж сьветла-сумотнага спэктаклю «Віленскія мроі», пастаўленага Галінай Дзягілевай у менскім тэатры аднаго актора «Зьніч».

Уладзімер Арлоў, «Імёны Свабоды», 4-е выданьне

1915 — Фрэнк Сінатра, амэрыканскі актор, сьпявак.

Фрэнк Сінатра
Фрэнк Сінатра

У памяці

1937 — НКУС быў расстраляны беларускі літаратуразнаўца Міхаіл Піятуховіч.

2006 — памерла Ніна Тарас, беларуская пісьменьніца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG