Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Расея ўзімку пачнуць вучэньні каля ўкраінскай мяжы


Расейска-беларускія вайсковыя вучэньні ва Ўльянаўску. 2018 год.
Расейска-беларускія вайсковыя вучэньні ва Ўльянаўску. 2018 год.

Вучэньні пройдуць у два этапы, і першы этап пачнецца ў найбліжэйшыя два месяцы.

Пра гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў у інтэрвію расейскаму прапагандысту Дзьмітрыю Кісялёву, піша БЕЛТА.

Лукашэнка патлумачыў неабходнасьць правесьці вучэньні ваеннай актыўнасьцю заходніх краін і Ўкраіны і дадаў, што да вучэньняў «ужо амаль усё гатова».

«Першы этап, потым празь месяц – другі этап. Пакуль мы яшчэ пляны гэтыя вярстаем, але першы этап дакладна мы зімой правядзем», – сказаў ён.

Упершыню аб вучэньнях заявіў міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін пасьля нарады з Лукашэнкам 29 лістапада. Аляксандар Лукашэнка на нарадзе заявіў, што Захад нібыта выкарыстоўвае мігрантаў як спосаб стрымліваньня беларускай арміі ў выпадку канфлікту з Расеяй.

Таксама на гэтым тыдні Лукашэнка неаднаразова заявіў, што ў выпадку канфлікту Расеі і Ўкраіны выступіць на баку Масквы.

З 23 лістапада Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны супольна зь сіламі Нацыянальнай гвардыі, Нацыянальнай паліцыі і Ўзброенымі сіламі на мяжы зь Беларусьсю праводзяць у пяці памежных зь Беларусьсю абласьцях Украіны спэцыяльныя вучэньні «Палесьсе», каб не дапусьціць перамяшчэньня мігрантаў на сваю тэрыторыю. Як паведаміў 19 лістапада міністар унутраных спраў Украіны Дзяніс Манастырскі, на ахову мяжы дадаткова накіраваныя 15 верталётаў, 2 самалёты, 44 дроны, а таксама рэзэрвы Нацыянальнай гвардыі і Нацыянальнай паліцыі.

Таксама Аляксандар Лукашэнка заявіў, што хоча павялічыць колькасьць беларускай арміі да 70 тысяч чалавек: дадатковыя 5 тысяч вайскоўцаў патрэбныя яму для «прыкрыцьця мяжы з Украінай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG