Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуса, выдачы якога дамагаюцца ўлады, выдалілі з базы Інтэрполу


Макар Малахоўскі
Макар Малахоўскі

Як паведаміў адвакат Макара Малахоўскага — Алесь Міхалевіч, яны атрымалі ліст з Генэральнага сакратарыяту Інтэрполу, які пацьвярджае выдаленьне зьвестак пра Макара з базы міжнароднага вышуку.

Разгляд справы 27-гадовага Макара Малахоўскага, якога былі затрымалі ў Польшчы 12 верасьня на запыт беларускай пракуратуры, прызначылі на 30 лістапада. Пра гэта паведамляў сайт Reform.by са спасылкай на інфармацыю, атрыманую ад знаёмых хлопца.

Макар Малахоўскі пакінуў Беларусь вымушана праз рэпрэсіі і знаходзіцца ў Польшчы па гуманітарнай візе зь лістапада 2020 году. 12 верасьня ўвечары ў кватэры пад Варшавай, дзе ён жыў, Макара затрымала польская паліцыя на 48 гадзін.

Высьветлілася, што прычына затрыманьня ў тым, што Малахоўскі значыўся ў сьпісах Інтэрполу.

Як паведамляла «Наша Ніва», у Беларусі на яго завялі крымінальную справу нібыта за наезд на супрацоўніка ДПС, які адбыўся 13 жніўня 2020 году (арт. 364 КК, гвалт або пагроза гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Пазьней міністар унутраных спраў Польшчы Марыюш Каміньскі пракамэнтаваў у Twitter затрыманьне хлопца.

«Учорашняе затрыманьне грамадзяніна Беларусі ў Пясэчне — гэта вынік чарговай спробы палітычнага выкарыстаньня так званай „чырвонай ноты Інтэрполу“. На гэты раз беларускім рэжымам. Яшчэ ў ліпені я зьвярнуўся да ўладаў Інтэрполу, кажучы аб патрэбе зьменаў у гэтай сфэры», — напісаў Марыюш Каміньскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG