Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сын Кадафі вылучыўся ў прэзыдэнты Лібіі. Экспэрты кажуць, што ён можа перамагчы


Сэйф аль-Іслам Кадафі
Сэйф аль-Іслам Кадафі

Адзін з сыноў былога лібійскага дыктатара Муамара Кадафі афіцыйна вярнуўся на палітычную сцэну краіны. 14 лістапада 49-гадовы Сэйф аль-Іслам Кадафі вылучыў сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкія выбары.

Ён зарэгістраваўся ў выбарчай камісіі ў горадзе Сабха на паўднёвым захадзе Лібіі. Выбары прэзыдэнта прызначаныя на 24 сьнежня 2021 году. Экспэрты па Лібіі, які цытуе Deutsche Welle, гавораць, што ў Кадафі-малодшага сапраўды ёсьць шанец выйграць выбары.

Муамар Кадафі кіраваў Лібіяй 42 гады, пакуль яго рэжым ня зрынулі падчас пратэстаў 2011 году. Вядомы сваёй эксцэнтрычнасьцю і жорсткасьцю дыктатар, быў забіты супернікамі ў кастрычніку 2011 году. З сямі сыноў Кадафі трое загінулі пасьля рэвалюцыі ў Лібіі, якая перарасла ў жорсткую грамадзянскую вайну.

Неўзабаве пасьля зьвяржэньня рэжыму Кадафі Сэйф аль-Іслам, другі сын дыктатара, быў зьняволены ў турму мясцовымі апалчэнцамі ў Зінтане на паўночным захадзе Лібіі. У 2015 годзе яму завочна прысудзілі сьмяротнае пакараньне за дзейнасьць падчас ранейшага рэжыму, але прысуд быў адменены ў 2016 годзе.

У 2017 годзе яго вызвалілі з турмы. Міжнародны крымінальны суд у Гаазе таксама выдаў ордэр на арышт Сэйфа аль-Іслама Кадафі, апроч іншага, за злачынствы супраць чалавецтва, учыненыя ў 2011 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG