Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Язэпа Лёсіка


Язэп Лёсік
Язэп Лёсік

Падзеі 18 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дата дня

18 лістапада 1883 году нарадзіўся Язэп Лёсік, палітык, мовазнаўца, пісьменьнік і пэдагог, удзельнік нацыянальна-вызвольнага й сацыялістычнага руху пач. ХХ ст., вязень царскіх турмаў і палітвысланец, у 1918–1919 гг. старшыня Рады БНР, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

Гэты дзень у гісторыі

1918 — абвяшчэньне незалежнасьці Латвіі.

1989 — у Чэхаславаччыне апазыцыйна настроеныя групы стварылі адзіную арганізацыю — Грамадзянскі форум, нефармальным лідэрам якога неўзабаве стаў драматург-дысыдэнт Вацлаў Гавэл. Пачалася Аксамітная рэвалюцыя.

Акцыя пратэсту ў Празе, лістапад 1989
Акцыя пратэсту ў Празе, лістапад 1989

У гэты дзень нарадзіліся

1787Люі-Жак Дагер, францускі мастак і вынаходнік, адзін з заснавальнікаў фатаграфіі.

1901 Джордж Гэлап, амэрыканскі сацыёляг, заснавальнік вядомага ва ўсім сьвеце Інстытуту Гэлапа.

Джордж Гэлап
Джордж Гэлап

1902 Міхась Машара, беларускі паэт.

Янка Брыль, Янка Шарахоўскі і Міхась Машара на юбілеі Якуба Коласа ў Каралішчавічах. 1952
Янка Брыль, Янка Шарахоўскі і Міхась Машара на юбілеі Якуба Коласа ў Каралішчавічах. 1952

1912 Павал Кавалёў, беларускі пісьменьнік, у 1955-1967 гадах — рэдактар часопісу «Вожык», у 1967-1972 гадах — галоўны рэдактар часопісу «Полымя».

1931Анатоль Вярцінскі, беларускі паэт, грамадзкі і палітычны дзяяч, у 1986-1990 гадох — галоўны рэдактар газэты «Лiтаратура i мастацтва».

У памяці

1922Марсэль Пруст, францускі пісьменьнік.

Марсэль Пруст
Марсэль Пруст

1962Нільс Бор, дацкі фізык, адзін з заснавальнікаў квантавай мэханікі, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы.

Нільс Бор
Нільс Бор

1979 Гаўрыла Верасаў, беларускі шахматыст, вынаходнік дэбюту Верасава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG