Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь пачала пастаўкі электраэнэргіі ва Ўкраіну. На запыт украінскага боку аб дапамозе


Беларусь у межах пагадненьня аб аварыйнай узаемадапамозе, падпісанага паміж нацыянальнымі кампаніямі «Белэнэрга» і «Укренерго», пачала пастаўкі электраэнэргіі ва Ўкраіну.

Як паведаміла Міністэрства энэргетыкі Беларусі, пастаўкі магутнасьцю 500 МВт ажыцьцяўляюцца з 14-й да 21-й гадзіны 2 лістапада і не зьяўляюцца камэрцыйнымі.

Старшыня парлямэнцкага камітэту энэргетыкі і жыльлёва-камунальных паслуг Андрэй Герус, дэпутат праўладнай фракцыі «Слуга народу», пацьвердзіў Свабодзе, што Ўкраіна папрасіла ў Беларусі дапамогі, каб збалянсаваць сваю энэргетычную сыстэму.

На афіцыйным сайце ўкраінскай кампаніі «Укренерго» ў адпаведным графіку адлюстроўваецца, што 2 лістапада энэргетычная сыстэма Ўкраіны атрымлівае энэргію з сумежных краін магутнасьцю 580 МВт.

«Укренерго» і «Белэнэрга» 30 сьнежня 2020 году падпісалі новыя пагадненьні, якія прадугледжваюць пастаўку электраэнэргіі ў надзвычайных ці аварыйных сытуацыях у рэжыме паралельнай працы энэргасыстэм Беларусі і Ўкраіны. Практыка падпісаньня такіх угодаў існуе з 2017 году, але толькі сёлета бакі на ўзаемнай аснове скарысталіся такой дапамогай.

Украіна плянавала з 1 лістапада аднавіць камэрцыйныя пастаўкі электраэнэргіі зь Беларусі і правяла са свайго боку адпаведныя аўкцыёны. «Белэнэрга» аўкцыёнаў па продажы электраэнэргіі не абвяшчала.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG