Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральнае консульства Беларусі ў Нью-Ёрку зачыняць


Нью-Ёрк
Нью-Ёрк

Пра гэта паведаміла Міністэрства замежных спраў Беларусі. У афіцыйнай заяве ведамства гаворыцца, што гэта адбудзецца праз патрабаваньне амэрыканскага боку.

«Паведамляем, што па патрабаваньні амэрыканскага боку Генэральнае консульства Рэспублікі Беларусь у горадзе Нью-Ёрку спыніць сваю працу 21 кастрычніка 2021 г.», — адзначаецца на сайце консульства.

Пасьля закрыцьця консульства беларусы, якія жывуць на тэрыторыі консульскай акругі Генэральнага консульства (уключаючы Канаду), змогуць зьвяртацца па ажыцьцяўленьне консульскіх дзеяньняў у Пасольства Рэспублікі Беларусь у ЗША ў Вашынгтоне.

У жніўні Беларусь адклікала агрэман амбасадаркі ЗША ў Беларусі Джулі Фішар. Спачатку ўлады краіны адмовілі ёй у беларускай візе ў якасьці сымэтрычнага адказу на амэрыканскія санкцыі, а затым адклікалі згоду на прызначэньне ў якасьці амбасадаркі.

З 17 кастрычніка грамадзяне Злучаных Штатаў Амэрыкі ня змогуць уяжджаць у Беларусь бязь візаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG