Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьняволеным журналісткам «Белсату» завочна ўручылі Ляйпцыгскую прэмію за свабоду СМІ


Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова на пасяджэньні суду, 18 лютага 2021
Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова на пасяджэньні суду, 18 лютага 2021

У Ляйпцыгу завочна ўручылі прэмію за свабоду СМІ беларускім журналісткам Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовой, якія адбываюць двухгадовы тэрмін зьняволеньня ў калёніі. Прэмія была прысуджаная сёлета ў ліпені.

У Нямеччыне адбылася цырымонія ўручэньня Ляйпцыгскай прэміі за свабоду СМІ. Адну з прэстыжных нямецкіх узнагарод у галіне сродкаў масавай інфармацыі завочна атрымалі ў пятніцу, 8 кастрычніка, беларускія журналісткі Кацярына Бахвалава, якая працавала пад псэўданімам Кацярына Андрэева, і Дар’я Чульцова, які цяпер адбываюць зьняволеньне ў калёніі.

Супрацоўніцы тэлеканалу «Белсат» сваёй працай «далі магчымасьць пачуць голас свабоднай журналістыкі ў аўтакратычным рэжыме», гаворыцца ў заяве Фонду ў справах СМІ ашчаднай касы Ляйпцыгу. За сваю працу 27-гадовая Бахвалава і 24-гадовая Чульцова «вымушаныя пакутаваць ад рэпрэсій рэжыму, як і многія іншыя» беларусы, сказана далей у заяве. Фонд настойліва заклікаў улады Беларусі вызваліць журналістак.

Як адзначаецца ў заяве, узнагарода — гэта «знак падбадзёрваньня ўсім супрацоўнікам СМІ, а таксама дзеячам грамадзянскай супольнасьці — ня толькі ў Беларусі». Грашовая частка прэміі складае 10 тысяч эўра кожнаму ляўрэату.

Ляйпцыгскую прэмію за свабоду СМІ прысуджаюць штогод з 2001 году і ўручаюць вечарам 8 кастрычніка — напярэдадні гадавіны вырашальнай дэманстрацыі супраць рэжыму ГДР, якая адбылася 9 кастрычніка 1989 году. Узнагароду прысуджаюць супрацоўнікам СМІ, якія сваёй працай прыкладаюць асаблівыя намаганьні для свабоды і будучыні журналістыкі.

  • Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова былі затрыманыя 15 лістапада 2020 году падчас жывой трансьляцыі з акцыі памяці загінулага беларускага актывіста Рамана Бандарэнкі.
  • Паводле вэрсіі сьледзтва, з прычыны стрыму, які журналісткі вялі з аднаго з суседніх высотных будынкаў, быў спынены рух 13 аўтобусных маршрутаў, трох тралейбусных і трох трамвайных. Шкоду ГП «Мінсктранс» ацанілі ў 11 562,14 рублі.
  • Журналісткам прысудзілі два гады пазбаўленьня волі паводле абвінавачаньня ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG