Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У рэдакцыю «Ганцавіцкага часу» прыйшлі зь ператрусам


Ганцавічы
Ганцавічы

Ператрус пачаўся пасьля абеду 5 кастрычніка.

5 кастрычніка зь ператрусам у рэдакцыю недзяржаўнай газэты «Ганцавіцкі час» прыйшлі супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьследаваньняў Камітэту дзяржкантролю. Пры ператрусе супрацоўнікі ДФР цікавіліся перш за ўсё фінансамі і бухгальтэрыяй. Былі канфіскаваныя ўсе кампутары і тэлефоны (нават прыватныя тэлефоны супрацоўнікаў выданьня), паведамляе БАЖ.

Галоўны рэдактар газэты Пятро Гузаеўскі на волі, але бяз сродкаў сувязі.

Гэта ўжо ня першы ператрус у рэдакцыі выданьня. Папярэдні адбыўся на пачатку ліпеня.

Перасьледавалі рэдакцыю і летась. 29 сьнежня 2020 году міліцыя прыйшла зь ператрусам у рэдакцыю «Ганцавіцкага часу», а таксама дахаты да рэдактара выданьня Пятра Гузаеўскага. Газэта належыць кампаніі «Мэдыя-Ганцавічы», якая заснавала таксама сайт «Першы рэгіён». У выніку ператрусу ў Гузаеўскага канфіскавалі ягоны асабісты ноўтбук. Візыт сьледчых і ператрус у рэдакцыі і ў яго дома тады былі зьвязаныя са справай журналіста «Першага Рэгіёну» Сяргея Гардзіевіча.

У ізалятарах і калёніях застаюцца 26 журналістаў і супрацоўнікаў СМІ. Шмат працаўнікоў СМІ вымушана пакінулі Беларусь, шэраг незалежных выданьняў спынілі дзейнасьць або зазнаюць моцны ціск з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG