Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбія і Косава дамовіліся аб зьніжэньні напружанасьці на мяжы


Барыкады косаўскіх сэрбаў на поўначы Косава
Барыкады косаўскіх сэрбаў на поўначы Косава

Сэрбія і часткова прызнаная рэспубліка Косава ў чацьвер пасьля двухдзённых перамоваў у Брусэлі дасягнулі пагадненьня аб дээскаляцыі сытуацыі на мяжы. Апошнімі днямі там было істотнае абвастрэньне.

Пра пагадненьне паведаміў спэцыяльны прадстаўнік ЭЗ Міраслаў Лайчак. Яго вітаў кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства ЭЗ Жузэп Бурэль.

Падставай для цяперашняга абвастрэньня стала забарона косаўскіх уладаў на ўезд у рэспубліку аўтамабіляў з сэрбскімі нумарамі. Пры ўезьдзе ў Косава сэрбскія нумары з машын пачалі прымусова здымаць і замяняць мясцовымі часовымі нумарамі. Сэрбскія ўлады менавіта так паступаюць у адносінах да аўтамабіляў з рэгістрацыяй у Косаве.

У адказ на дзеяньні косаўскіх уладаў сэрбы, якія жывуць на поўначы Косава, пачалі блякаду двух памежных пераходаў, а ўлады Косава накіравалі на мяжу спэцназ. Сэрбія, у сваю чаргу, адправіла на мяжу вайсковую тэхніку.

Дасягнутае пагадненьне прадугледжвае разьмяшчэньне на памежных пастах вайскоўцаў сіл NATO, вывад косаўскага спэцназу і дэмантаж збудаваных сэрбамі барыкад. Як Сэрбія, так і Косава перастануць здымаць нумары з машын, якія перасякаюць мяжу, у якасьці часовай меры на іх будуць наляпляць стыкеры. Канчаткова гэтую спрэчку плянуецца вырашыць на працягу шасьці месяцаў.

  • Сэрбія страціла кантроль над Косавам па выніках паветранай кампаніі краін NATO ў 1999 годзе. У 2008 годзе ўлады Косава абвясьцілі незалежнасьць, якая была прызнаная больш як 100 дзяржавамі, аднак не прызнаная самой Сэрбіяй, а таксама Расеяй, Кітаем і некалькімі краінамі ЭЗ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG