Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Lawtrend абвергла Макея: ні Драздоўскі, ні Граблеўскі не атрымлівалі ад ААН грошай на адвакацкія паслугі


Вольга Смалянка
Вольга Смалянка

Кіраўніца цэнтру Lawtrend Вольга Смалянка пракамэнтавала заяву кіраўніка МЗС Беларусі Ўладзімера Макея пра дзейнасьць беларускага прадстаўніцтва ААН.

Вольга Смалянка падкрэсьліла, што сілавікі затрымлівалі і дапытвалі супрацоўнікаў прадстаўніцтва ААН у Беларусі, а ў справе супраць Офісу правоў людзей з інваліднасьцю няма складу злачынства.

26 верасьня ў камэнтары тэлеканалу «Беларусь-1» міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей расказаў, што паведаміў генэральнаму сакратару ААН Антонію Гутэрышу, быццам некаторыя прадстаўнікі каманды арганізацыі ў Беларусі выкарыстоўвалі грошы, якія выдзяляліся для людзей з інваліднасьцю, на падтрымку пратэстоўцаў супраць Лукашэнкі.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» нагадаў, што крымінальную справу паводле арт. 209 КК (махлярства) супраць прадстаўнікоў «Офісу правоў людзей з інваліднасьцю» пачалі фактычна за супрацоўніцтва з ААН. Амаль паўгода дырэктар Сяргей Драздоўскі правёў пад хатнім арыштам, а юрыст Алег Граблеўскі ўтрымліваўся за кратамі.

Дырэктарка Цэнтру прававой трансфармацыі (Lawtrend) Вольга Смалянка сказала, што, паводле наяўнай інфармацыі, беларускія сілавікі затрымлівалі і дапытвалі таксама іншых супрацоўнікаў прадстаўніцтва ААН у Беларусі.

«Як напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку Сяргей Драздоўскі, падставай для іх перасьледу стала „па сутнасьці, рэкамэндацыя некалькім пацярпелым з інваліднасьцю і без зьвярнуцца па дапамогу да адвакатаў“. Пры гэтым такая дзейнасьць ажыцьцяўлялася Офісам у межах сумеснай ініцыятывы з ААН у Беларусі па аказаньні дапамогі людзям з інваліднасьцю і іншым уразьлівым групам насельніцтва. Важна адзначыць, што ні Алег, ні Сяргей ніякіх сродкаў ад ААН на адвакацкія паслугі не атрымлівалі. Паўстае заканамернае пытаньне, адкуль тады тут махлярства або прысваеньне грашовых сродкаў? Адказ на яго, па-мойму, відавочны».

31 ліпеня Алегу Граблеўскаму і Сяргею Драздоўскаму зьмянілі меру стрыманьня — яны адпушчаныя з-пад арышту пад паручальніцтва. Яны застаюцца фігурантамі крымінальнай справы, яе не закрылі. 3 жніўня ўлады ліквідавалі «Офіс правоў людзей з інваліднасьцю».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG