Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынікі экзыт-полаў ня вызначылі пераможцу на выбарах у Нямеччыне. Хто набраў найбольш


Выбары ў Нямеччыне, 26 верасьня 2021
Выбары ў Нямеччыне, 26 верасьня 2021

У Нямеччыне закрыліся выбарчыя ўчасткі. Па дадзеных экзыт-полаў, на выбарах у бундэстаг кансэрватары з блёка ХДС / ХСС і сацыял-дэмакраты набіраюць прыблізна аднолькавую колькасьць галасоў.

Пра гэта паведамляе DW.

На парлямэнцкіх выбарах у Нямеччыне перамогу можа атрымаць як кансэрватыўны блок Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу і Хрысьціянска-сацыяльнага саюзу (ХДС / ХСС), так і Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны (СДПН).

Паводле дадзеных апытаньняў выбарнікаў, праведзеных сацыялягічнай службай Infratest dima, абедзьве партыі набіраюць па 25% галасоў. Гэтыя лічбы былі апублікаваныя адразу пасьля закрыцьця ўчасткаў для галасаваньня ў нядзелю, 26 верасьня,

На трэцім месцы — партыя «Саюз-90 /"зялёныя"», якая набрала 15% галасоў. Правапапулісцкая партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны» і Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП) набралі па 11%. Па дадзеных Infratest dimap, у парлямэнт таксама праходзіць Левая партыя. За яе прагаласавалі 5% выбарнікаў.

Экзыт-пол, зроблены на замову тэлеканалу ZDF, дае крыху іншы расклад. Паводле яго на першым месцы — сацыял-дэмакраты (26% галасоў), у ХДС / ХСС — 24%. «Альтэрнатыва для Нямеччыны» атрымала 10%. «Зялёныя» — 14,5%, «Свабодныя дэмакраты» — 12%, «Левыя» — 5%.

Канцлерка Ангела Мэркель застанецца на сваёй пасадзе, пакуль не будзе абраны яе пераемнік або пераемніца і сфармаваны новы ўрад Нямеччыны.

Нямецкі парлямэнт налічвае не менш за 598 дэпутатаў. Фармуецца ён па зьмяшанай сыстэме. Палова месцаў адводзіцца кандыдатам, якія былі абраныя ў 299 аднамандатных акругах простай большасьцю галасоў, гэта значыць па мажарытарнай сыстэме. Другая палова разьмяркоўваецца паміж кандыдатамі, якія прайшлі ў бундэстаг па партыйных сьпісах, у залежнасьці ад таго, колькі галасоў атрымала тая ці іншая партыя.

На працягу некалькіх тыдняў паступалі паведамленьні пра тое, што рэкордная колькасьць выбарнікаў прагаласавала па пошце. Адна з прычынаў — пандэмія каранавірусу. Доля такіх выбаршчыкаў можа скласьці каля 40%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG