Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агенцтвы ААН заклікалі забясьпечыць доступ да ўцекачоў на мяжы зь Беларусьсю


Польска-беларускае памежжа
Польска-беларускае памежжа

Два агенцтвы ААН запатрабавалі даць неадкладны доступ да заяўнікаў на прыстанішча, якія знаходзяцца на мяжы Беларусі з Польшчай і Літвой. Раней у гэтым раёне чацьвярых мігрантаў знайшлі мёртвымі.

Міжнародная арганізацыя па міграцыі і Агенцтва ААН у справах уцекачоў заклікалі ўрады адпаведных краін кіравацца ў першую чаргу правамі чалавека і міжнародным правам, калі яны спрабуюць спыніць незаконны ўезд людзей у ЭЗ.

«Заклікаем неадкладна забясьпечыць доступ да тых, каго закранула гэтая сытуацыя, каб аказаць ім жыцьцёва неабходную мэдыцынскую дапамогу, забясьпечыць іх харчамі, вадой і дахам, асабліва ўлічваючы надыходзячую зіму», — гаворыцца ў заяве двух агенцтваў.

У апошнія месяцы Польшча і Літва прынялі нетыпова вялікую колькасьць мігрантаў і ўцекачоў зь Беларусі. Яны абвінавачваюць улады Беларусі ў спробе дэстабілізаваць сытуацыю ў Эўразьвязе.

Агенцтвы ААН таксама заклікалі правесьці расьсьледаваньне па факце чатырох сьмерцяў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG