Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Польшчы: Правакацыя зь мігрантамі была інсьпіраваная ў Маскве


Матэвуш Маравецкі
Матэвуш Маравецкі

«Згодна з нашымі зьвесткамі, у Беларусі больш за 10 000, а можа і больш асобаў, якія перамешчаныя з Блізкага Ўсходу, пераважна — з Іраку, а таксама з Сырыі, каб праводзіць гібрыдную атаку», — сказаў прэмʼер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэмʼерам Літвы Інгрыдай Шыманіце ў Варшаве.

Паводле Delfi, Маравецкі заявіў, што менскі рэжым ажыцьцяўляе супраць Літвы і Польшчы «правакацыю, якая была інсьпіраваная ў Маскве».

Маравецкі сказаў пра важнасьць барацьбы з прапагандай афіцыйнага Менску, каб не дапусьціць «эфэктыўнасьць палітыкі Аляксандра Лукашэнкі... Таму мы ў Брусэлі кажам ва ўнісон, ва ўнісон кажам і ў ААН, у Вашынгтоне».

Кіраўніца польскага ўраду Шыманіце падкрэсьліла, што краіны ахоўваюць мяжу, якая зьяўляецца не толькі мяжой Літвы ці Польшчы, а мяжой усяго ЭЗ. Пры гэтым, заўважыла яна, Літве даводзіцца ахоўваць даволі доўгі ўчастак мяжы ў параўнаньні з памерам краіны, так што гэта «даволі сурʼёзны выклік».

«На жаль, нам даводзіцца прымаць меры па ўзьвядзеньні фізычнага барʼера на мяжы. Відавочна, што адны толькі разумныя сыстэмы, якія вельмі падыходзяць лавіць кантрабандыстаў, не зусім падыходзяць у выпадку такой гібрыднай атакі», — сказала яна.

Таксама Шыманіце выказалася адносна важнасьці супрацьдзеяньня прапагандзе.

«Я хачу зьвярнуць увагу на тое, што ўсходнія суседзі адрозьніваюцца адной якасьцю, якую мы назіралі шмат разоў. Яны схільныя вінаваціць іншыя дзяржавы ў тым, што робяць самі. Напрыклад, абвінавачваюць Эўропу ў перапісваньні гісторыі, хоць самі перапісваюць гісторыю да такой ступені, што спрабуюць забыцца пра пакт Молатава-Рыбэнтропа», — разважала Шыманіце.

«Прыкладна гэтак і цяпер, калі краіны, якія абараняюць усходнюю мяжу ЭЗ, абвінавачваюцца прапагандай у парушэньнях правоў чалавека ці невыкананьні міжнародных канвэнцый. Таму вельмі важна, што мы разам з самага пачатку змаглі раскрыць увесь мэханізм гэтага крызісу», — дадала яна.

Шыманіце сказала, што працэс нелегальнай міграцыі ў Літву і Польшчу зьяўляецца створаным «па злой волі» менскага рэжыму.

«Вельмі важна, што ведамствы ЭЗ па сутнасьці расцэньваюць гэта як гібрыдную атаку», — сказала прэмʼер Літвы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG