Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад пачатку году беларусы забралі з валютных дэпазытаў 750 мільёнаў даляраў


Офіс «Белгазпрамбанку» ў Менску, ілюстрацыйнае фота.
Офіс «Белгазпрамбанку» ў Менску, ілюстрацыйнае фота.

У жніўні беларусы працягвалі забіраць грошы з банкаўскіх валютных укладаў.

Як сьведчаць дадзеныя Нацыянальнага банку аб шырокай грашовай масе, агульная сума валютных дэпазытаў фізычных асобаў на 1 верасьня зьнізілася да 3 мільярдаў 894 мільёнаў даляраў, што амаль на 27,5 мільёна даляраў менш, чым месяцам раней.

За ліпень гэтая сума зьнізілася на 96,7 мільёна даляраў, а ў параўнаньні з пачаткам году — на 744,9 мільёна даляраў.

У цэлым шырокая грашовая маса, якая ўключае сродкі людзей і прадпрыемстваў на рахунках у банках, а таксама наяўныя грошы ў абарачэньні, на 1 верасьня склала 49 мільярдаў 651 мільён рублёў.

Як удакладняе фінансавы рэгулятар, наяўныя грошы ў абарачэньні за жнівень зьнізіліся на 9,4 мільёна рублёў — да 4 мільярдаў 479 мільёнаў рублёў. За ліпень гэты паказьнік вырас на 171 мільён рублёў.

Раней у Нацбанку заяўлялі, што адток дэпазытаў пагражае фінансавай стабільнасьці. Гэта стварае падвышаны ціск на ліквіднасьць банкаў і абмяжоўвае магчымасьці ў крэдытнай падтрымцы эканомікі. Сродкі насельніцтва і юрыдычных асобаў складаюць аснову рэсурснай базы банкаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG