Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раман Віктара Марціновіча, забаронены ў Беларусі, паставяць у тэатры ў Гамбургу


Віктар Марціновіч
Віктар Марціновіч

Раней беларускія мытнікі перасталі прапускаць раман у пасылках за мяжу, а міліцыя канфіскавала ўвесь наклад кнігі.

«Рэвалюцыю» беларускага пісьменьніка Віктара Марціновіча паставяць у нямецкім тэатры. Пра гэта сам ён паведаміў у сацсетках.

Паводле яго слоў, прэм’ера спэктаклю паводле раману «Рэвалюцыя» адбудзецца ў красавіку 2022 ў тэатры Deutsches Schauspielhaus ў Гамбургу. Ён лічыцца адным з найбуйнейшых тэатраў у Нямеччыне.

Раман «Рэвалюцыя» Марціновіч напісаў у 2013 годзе. Дзеяньне адбываецца ў Маскве 2000-х: эмігрант зь Беларусі атрымлівае ўладу — і тая на яго ўзьдзейнічае адмоўна.

Раман выдадзены на беларускай мове ў 2020 годзе ў беларускім выдавецтве «Кнігазбор», а ў 2021 годзе — на расейскай мове ў маскоўскім «Времени».

З пачатку 2021 беларуская мытня перастала выпускаць за мяжу пасылкі з гэтым раманам. Пры ператрусе ў выдавецтве «Кнігазбор» канфіскавалі ўвесь наклад «Рэвалюцыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG