Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэмны канцлягер: хто ўзаконіў катаваньні ў Беларусі? Чарговае расьследаваньне ByPol


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Аб’яднаньне былых сілавікоў ByPol на падставе здабытых дадзеных знутры праваахоўнай сыстэмы расказала пра ўзяты на ўзбраеньне мэтад працы «народнай міліцыі» — катаваньні.

У анатацыі да паўгадзіннага відэаматэрыялу гаворыцца, што новае расьсьледаваньне базуецца на інфармацыі, атрыманай дзякуючы эфэктыўнай дзейнасьці кібэрпартызанаў.

Гэтым разам аўтары расказваюць пра злачынствы «раней праваахоўных, а цяпер ужо карных органаў Беларусі».

«Сёньня мы раскажам, як у ХХІ стагодзьдзі ў цэнтры Эўропы дзеля захаваньня ўлады ў руках аднаго грамадзяніна кіраўніцтва так званай „народнай міліцыі“ афіцыйна ўкараніла катаваньні як асноўны мэтад сваёй працы, надаўшы ім фактычна сілу закону. І прыадкрыем завесу іншых тайнаў злачыннага рэжыму Лукашэнкі», — адзначаецца на старонцы ініцыятывы ў YouTube.

Сярод іншага ў новым расьсьледаваньні — запісы тэлефонных размоваў, падчас якіх, як сьцьвярджае ByPol, начальнік упраўленьня наглядна-выканаўчай дзейнасьці МУС Беларусі Сяргей Нікель загадвае падначаленым марыць затрыманых на пратэстах голадам, сяліць у маленькія камэры з бамжамі і не выдаваць пасьцельнай бялізны і матрацаў: «Голыя нары!» — канстатуе міліцэйскі начальнік.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG