Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктар і галоўны рэдактар БелаПАН Леўшына, бугальтар Боева і былы дырэктар Наважылаў па-ранейшаму затрыманыя


У офісе БелаПАН. Архіўнае фота.
У офісе БелаПАН. Архіўнае фота.

Ірына Леўшына, Кацярына Боева і Дзьмітрый Наважылаў застаюцца ў статусе фактычна затрыманых.

18 жніўня яны былі затрыманыя на падставе падазрэньня ў зьдзяйсьненьні злачынства, прадугледжанага арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Згодна з арт. 108 абноўленага Крымінальна-працэсуальнага кодэкса, затрыманьне асобы, якая падазраецца ў зьдзяйсьненьні злачынства, прадугледжанага арт. 342 КК, можа доўжыцца да 10 сутак з моманту фактычнага затрыманьня. Пасьля іх заканчэньня затрыманы павінен быць вызвалены з-пад варты альбо ў дачыненьні да яго павінна быць прымененая мера стрыманьня. У выпадку прымяненьня да затрыманага меры стрыманьня абвінавачаньне яму павінна быць выстаўленае не пазьней за 20 сутак з моманту фактычнага затрыманьня.

Да Леўшынай быў дапушчаны адвакат. Паводле яго слоў, настрой у дырэктара БелаПАН бадзёры. З Боевай і Наважылавым адвакаты яшчэ не сустрэліся.

Як паведамляў БелаПАН, 18 жніўня ва ўсіх траіх, а таксама ў супрацоўнікаў БелаПАН Ірыны Турчыной, Аляксандра Зайцава і Захара Шчарбакова прайшлі вобшукі. Турчыну і Шчарбакова адвезьлі на допыт, пасьля чаго адпусьцілі пад падпіску аб неразгалошваньні. Зайцава праз хваробу на допыт не вазілі, з яго ўзятае абавязацельства аб яўцы.

У межах крымінальнай справы канфіскаваны сэрвэр БелаПАН, дзейнасьць кампаніі ў Менску паралізаваная, працу працягвае частка рэдакцыі, якая знаходзіцца за мяжой.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG