Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявіўся аўтарскі сайт палітвязьня Паўла Севярынца


Павал Севярынец падчас суду 25 траўня 2021 году
Павал Севярынец падчас суду 25 траўня 2021 году

Сайт, прысьвечаны апазыцыйнаму палітыку, сузаснавальніку партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Паўла Севярынца, стварыла ягоная жонка Вольга.

Павал Севярынец — ня толькі палітык і грамадзкі дзяяч, але і пісьменьнік, аўтар 14 кніг, сярод якіх «Люблю Беларусь», раман «Беларусалім», зборнікі публіцыстыкі «Лісты зь лесу», «Каменнае сэрца» і «Беларуская глыбіня». Ён ляўрэат літаратурных прэмій Беларускага ПЭН-цэнтру імя Алеся Адамовіча, прэміі імя Францішка Аляхновіча, прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава, украінска-беларускай літаратурнай прэміі «Воін Сьвятла».

«Аўтарскі сайт Паўла Севярынца» расказвае цікавыя факты і гісторыю стварэньня ягоных кніг «Беларусалім. Золак», «Беларусалім. Сэрца сьвятла», «Люблю Беларусь. 200 фэномэнаў нацыянальнай ідэі», «Каменнае сэрца», дае водгукі чытачоў і цытаты палітвязьня.

Таксама на сайце можна пакінуць заяўкі на на кнігі Паўла Севярынца.

Павал Севярынец — апазыцыйны палітык, сузаснавальнік партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», пісьменьнік. Сёлета ў сьнежні яму споўніцца 45 гадоў. Быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі летась 7 чэрвеня. Тады яму вынесьлі тры прысуды аб адміністрацыйных арыштах па 15 дзён кожны за ўдзел у перадвыбарчых пікетах і за заклікі да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах. Далучылі 30 дзён арышту за ўдзел у антыінтэграцыйных акцыях пратэсту ў сьнежні 2019 і студзені 2020 гадоў.

Пасьля 75 дзён Паўла Севярынца ня выпусьцілі на волю, а перавялі ў СІЗА № 1 у статусе падазраванага паводле арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў). Там выставілі абвінавачаньне.

25 траўня ў Магілёўскім абласным судзе Севярынцу абвясьцілі прысуд. Судзьдзя Ірына Ланчава асудзіла палітыка на 7 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG