Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спартоўцы Канстанцін Якаўлеў, Андрэй Краўчанка і Яна Максімава пакінулі Беларусь

абноўлена

Канстанцін Якаўлеў
Канстанцін Якаўлеў

Раней Канстанцін Якаўлеў адбыў адміністрацыйны арышт, а клюб, які ён узначальваў, улады зьнялі з чэмпіянату Беларусі.

Трэнэр гандбольнага клюбу «Віцязь», актывіст незалежнага аб’яднаньня спартоўцаў Канстанцін Якаўлеў пакінуў Беларусь і выехаў ва Ўкраіну, піша «Наша ніва».

У чэрвені ён адбыў 15-дзённы арышт. Якаўлева затрымалі 16 чэрвеня, калі ён разам зь іншымі спартоўцамі вяртаўся ў Менск з Баранавічаў, дзе сустракаў журналіста Дзьмітрыя Руто пасьля 15 содняў арышту.

Якаўлеў браў удзел у мірных маршах пратэсту, а таксама камэнтаваў падзеі ў Беларусі пасьля сфальсыфікаваных выбараў прэзыдэнта ў жніўні 2020 году.

Гандбольны клюб, які ён узначальвае, у кастрычніку зьнялі з чэмпіянату Беларусі і пазбавілі залі для трэнаваньняў. Здарылася гэта пасьля таго, як гульцы «Віцязя» заявілі пра салідарнасьць з арыштаванай у тыя дні баскетбалісткай Аленай Леўчанкай.

Таксама ў Беларусь вырашылі не вяртацца зь Нямеччыны мнагаборка Яна Максімава і яе муж, лёгкаатлет Андрэй Краўчанка.

«Доўга думаючы і разважаючы, мы прынялі рашэньне не вяртацца ў Беларусь.

Да вялікага жалю, цяпер там можна страціць ня толькі свабоду, але і пазбавіцца жыцьця...

Тут ёсьць магчымасьць дыхаць на поўныя грудзі і быць адным з тых, хто змагаецца за свабоду сваіх людзей, родных і блізкіх. Мы абавязкова пераможам», — напісала Яна Максімава ў інстаграме.

Яна спадзяецца працягнуць спартовую карʼеру і выступіць на наступных Алімпійскіх гульнях.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG