Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускіх праваабаронцаў узнагародзілі нямецкай прэміяй


Валянцін Стэфановіч і Алесь Бяляцкі ў судовай залі. Архіўнае фота.
Валянцін Стэфановіч і Алесь Бяляцкі ў судовай залі. Архіўнае фота.

Праваабарончы цэнтар «Вясна», пазбаўлены рэгістрацыі ў Беларусі, узнагародзілі заахвочвальнай прэміяй імя Марыён Дэнгоф. Асноўны ляўрэат прэміі — нямецкі юрыст Гергарт Баўм, перадае Deutsche Welle.

Беларускі праваабарончы цэнтар «Вясна» атрымаў заахвочвальную прэмію імя Марыён Дэнгоф (Marion Dönhoff) за выдатны ўнёсак у падтрымку дэмакратыі і абарону грамадзянскіх правоў. Пра рашэньне журы заснавальнікі прэміі паведамілі 26 ліпеня.

Асноўным ляўрэатам прэміі за спрыяньне міжнароднаму ўзаемапаразуменьню і прымірэньню стаў 88-гадовы нямецкі юрыст, былы міністар унутраных спраў Нямеччыны Гергарт Баўм (Gerhart Baum). У якасьці кіраўніка дэлегацыі ФРГ у Камісіі па правах чалавека ААН (цяпер Рада па правах чалавека ААН) ён выступаў у абарону людзей, якія пакутуюць ад вайны ці якія апынуліся ў зоне баявых дзеяньняў.

Галоўная прэмія мае грашовы эквівалент — 20 тысяч эўра. Цырымонія ўзнагароджаньня пройдзе 28 лістапада.

Справа праваабарончага цэнтру «Вясна»

  • Дзесяць праваабаронцаў з цэнтру «Вясна», пазбаўленага рэгістрацыі ў Беларусі, затрымалі 14 ліпеня: Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Сяргея Сыса, Віктара Сазонава, Алега Мацкевіча, Алену Лапцёнак, Ігара Казьмерчака, Андрэя Палуду, Яўгенію Бабаеву, а таксама Ўладзімера Лабковіча і ягоную жонку — дырэктарку аб’яднаньня інвэстараў Angels Band Ніну Лабковіч.
  • «Вясноўцаў» затрымалі пасьля ператрусаў у іх у рамках крымінальнай справы паводле ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаваньне групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) і ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу (ухіленьне ад выплаты падаткаў).
  • Цяпер за кратамі застаюцца кіраўнік «Вясны» Алесь Бяляцкі і юрысты Валянцін Стэфановіч і Ўладзімер Лабковіч.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG