Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суды і выракі 26 ліпеня: 10 гадоў калёніі за падпал танка, які Міністэрства абароны назвала фэйкам


Ягор Міхайлаў, асуджаны за падпал танка
Ягор Міхайлаў, асуджаны за падпал танка

У Беларусі не спыняецца крымінальны перасьлед грамадзян за ўдзел у пратэстах супраць дзейнай улады. Свабода адсочвае падзеі.

Агучылі прысуд 26-гадоваму мянчуку Ягору Міхайлаву, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Яго абвінавачвалі ў падпале танка Т-72 на чыгуначнай станцыі ў Сьцяпянцы «кактэйлем Молатава». Відэа танка ў полымі зьявілася ў інтэрнэце ў пачатку лютага, але дзяржаўныя СМІ назвалі яго фэйкам, а Міністэрства абароны прадэманстравала непашкоджаны і цэлы танк.

Суддзя Алена Бушава прызначыла падсуднаму пакараньне 10 гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Абвінавачаны слухаў прысуд у закаваных кайданкамі за сьпінай рукамі. На гэтым перасьлед Міхайлава ня скончаны: супраць яго завялі яшчэ адну крымінальную справу.

19 ліпеня ў суд да Ягора Міхайлава выклікалі «хуткую» праз дрэнны стан здароўя. Але пасьля мэдычнай дапамогі суд працягнуўся.

Справу разглядала судзьдзя Алена Бушава, дзяржаўнае абвінавачаньне падтрымлівае памочнік пракурора Фрунзэнскага раёну Дзьмітры Хаваўка. 19 ліпеня бок абвінавачаньня запытаў у судзьдзі 10-гадовае зьняволеньне ў калёніі ўзмоцненага рэжыму для падсуднага.

Справу разглядаў суд Фрунзэнскага раёну Менску ад 8 ліпеня. Дзеяньні падсуднага 26-гадовага менчука Ягора Міхайлава кваліфікавалі паводле ч. 1 арт. 289 Крымінальнага кодэксу (акт тэрарызму).

Паводле вэрсіі абвінавачваньня, Міхайлаў зрабіў гэта праз «свае палітычныя погляды», але сам абвінавачаны адмаўляе гэта на судзе. Відэа танка ў полымі зьявілася ў інтэрнэце на пачатку лютага, але дзяржаўныя СМІ назвалі яго фэйкам, а Міністэрства абароны прадэманстравала непашкоджаны танк. Патрулі вайскоўцаў у ноч падпалу нават не заўважылі загараньня.

Міхайлаў прызнаў віну часткова: ён прызнаўся, што ўчыніў падпал, але не пагадзіўся з кваліфікацыяй свайго дзеяньня і тым, што яно было зроблена з палітычных матываў.

Адвакат Міхайлава ў спрэчках падкрэсьліў, што загараньня танка не было, а быў толькі пошуг. Акрамя таго, Міхайлаў на судзе расказваў, што зрабіў «кактэйль» так, каб не нанесьці танку вялікай шкоды. Усе паказаньні сьведак заснаваныя на здагадках, простых доказаў таго, што вайскоўцы рэальна напужаліся, не было. Абаронца прасіў суд перакваліфікаваць дзеяньні Міхайлава з ч. 1 арт. 289 Крымінальнага кодэксу (акт тэрарызму) на арт. 339 (злоснае хуліганства).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG