Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінэнэрга: да 2030 году Беларусі спатрэбіцца сховішча радыяактыўных адкідаў


Падчас вучэньняў на БелАЭС
Падчас вучэньняў на БелАЭС

Сховішча будзе выкарыстоўвацца для адкідаў як ад БелАЭС, так і ад іншых вытворцаў, лічыць міністар энэргетыкі Віктар Каранкевіч.

«Для комплекснага вырашэньня пытаньняў абыходжаньня з радыяактыўнымі адходамі да 2030 году спатрэбіцца будаўніцтва ў краіне рэспубліканскага пункту захоўваньня радыяактыўных адходаў», — сказаў Віктар Каранкевіч, якога цытуе афіцыйны тг-канал Мінэнэрга.

Паводле яго, да работ па вызначэньні месца, дзе ўзьвесьці такое сховішча, прыцягнуць у тым ліку навукоўцаў Нацыянальнай акадэміі навук.

Чыноўнікі таксама хочуць стварыць дэпартамэнт абыходжаньня з радыяактыўнымі адходамі і адмысловую арганізацыю, якая стане нацыянальным апэратарам у зборы, перапрацоўцы, захоўваньні і захаваньні такіх адходаў.

22 ліпеня на нарадзе Савета Міністраў і Аляксандра Лукашэнкі адзначылі, што ў хуткім часе ў эксплюатацыю ўвядуць другі энэргаблёк Беларускай АЭС, якая стане асноўнай крыніцай радыяактыўных адходаў.

У сховішча, якое маюць намер узьвесьці, імаверна, змогуць зьмяшчаць нізкаактыўныя і сярэднеактыўныя адходы. Высокаактаўныя па сканчэньні праектнага тэрміну захоўваньня ў адмыслова абсталяваным адсеку (60 гадоў) належыць разьмяшчаць у пункце пахаваньня ў глыбокіх геалягічных фармацыях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG