Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская сустрэлася ў Белым доме з дарадцам прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Салівэнам


Сьвятлана Ціханоўская і Джэйк Салівэн
Сьвятлана Ціханоўская і Джэйк Салівэн

Тэлеграм-канал лідэра беларускай апазыцыі Сьвятланы Ціханоўскай паведаміў, што ў межах візыту ў ЗША яна правяла ў Белым доме перамовы з Джэйкам Салівэнам — дарадцам прэзыдэнта Джо Байдэна па нацыянальнай бясьпецы.

Паводле каналу, на перамовах таксама прысутнічалі кіраўнік дэпартамэнту Ўсходняй Эўропы Нацыянальнай рады бясьпекі ЗША Крыс Сьміт, кіраўніца Рады па гендэрнай палітыцы адміністрацыі прэзыдэнта Джэніфэр Кляйн і амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр.

Ціханоўская распавяла пра масавыя рэпрэсіі ў Беларусі ў дачыненьні да журналістаў і актывістаў і пра жахлівыя ўмовы ўтрыманьня ў турмах.

Ціханоўская заклікала ЗША:

  • узмацніць падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасьці — праваабаронцаў, рэгіянальных ініцыятываў, студэнцтва, сем’яў палітвязьняў, мэдыя;
  • узмацніць ціск на рэжым, у тым ліку — праз скаардынаваныя з ЭЗ санкцыі ў дачыненьні да канкрэтных «кашалькоў» рэжыму і закрыцьцё шчылінаў для іх абыходу;
  • тых, хто адказны за рэпрэсіі супраць беларусаў, — прыцягнуць да адказнасьці, і паслаць Крамлю сыгнал з заклікам спыніць падтрымку нелегітымнага рэжыму;
  • ня весьці ніякага супрацоўніцтва з рэжымам, у тым ліку праз праграмы Сусьветнага банку і МВФ — у адпаведнасьці з Актам аб дэмакратыі ў Беларусі, які быў прыняты ў сьнежні 2020 году.
  • Узьнімаць пытаньне Беларусі ў часе міжнародных мерапрыемстваў высокага ўзроўню і запрашаць да ўдзелу ў іх беларускія дэмакратычныя сілы.

Ціханоўская падкрэсьліла: «Толькі вызваленьне ўсіх зьняволеных па палітычных матывах, і новыя выбары ў найбліжэйшы час дапамогуць Беларусі выйсьці з крызісу. І я заклікаю ЗША ў сваіх дзеяньнях прытрымлівацца гэтай стратэгіі беларусаў».

Дарадца прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы — адмысловы чыноўнік, не падпарадкаваны ні Дзяржаўнаму дэпартамэнту, ні Пэнтагону, ні ЦРУ, ён працуе наўпрост з кіраўніком дзяржавы і дае яму парады ў сфэры бясьпекі.

У свой час гэтую пасаду займалі такія вядомыя навукоўцы і палітыкі, як Уолт Ростаў, Генры Кісінджэр, Зьбігнеў Бжэзінскі, Кандаліза Райс, Джон Болтан.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG