Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад выступам прэзыдэнта Аўганістана Кабул абстралялі ракетамі


Тэрыторыя побач з прэзыдэнцкім палацам у Кабале пасьля ракетнай атакі, 20 ліпеня 2021
Тэрыторыя побач з прэзыдэнцкім палацам у Кабале пасьля ракетнай атакі, 20 ліпеня 2021

Атака адбылася перад выступам прэзыдэнта Гані з нагоды сьвята Ід аль-Адха.

Сама меней тры ракеты ўпалі ў аўторак на Кабул перад выступам прэзыдэнта Аўганістана Ашрафа Гані з нагоды пачатку мусульманскага сьвята Ід аль-Адха (Курбан-байрам), паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў краіны.
Выбухі ракет, выпушчаных каля 8 раніцы паводле мясцовага часу, былі чуваць па ўсёй старанна ўмацаванай Зялёнай зоне, дзе знаходзяцца прэзыдэнцкі палац і некалькі пасольстваў, уключна з амбасадай ЗША.

Ракетны ўдар супаў з маштабным наступам Талібану па ўсёй краіне на фоне вываду замежных войскаў, які плянуецца завяршыць да 31 жніўня.

У гэтым месяцы прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн абвясьціў, што вайсковая місія ЗША ў Аўганістане завершыцца 31 жніўня.

«Мы прыйшлі ў Аўганістан не дзеля дзяржаўнага будаўніцтва», — заявіў ён, дадаўшы, што адказнасьць за вызначэньне сыстэмы кіраваньня краінай ляжыць выключна на аўганскім народзе.

Вывад войскаў прымеркаваны да 20-й гадавіны тэрактаў у Нью-Ёрку і Вашынгтоне. Менавіта пасьля гэтых нападаў амэрыканцы пачалі апэрацыю ў Аўганістане супраць руху «Талібан» і тэрарыстычнай групоўкі «Аль-Кайда».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG