Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валянтэра Ільлю Міронава праз 8 дзён выпусьцілі з гомельскага ІЧУ


Ільля Міронаў
Ільля Міронаў

Ён адпушчаны пад падпіску аб нявыезьдзе.

З Гомельскага ІЧУ выйшаў на волю вядомы валянтэр Ільля Міронаў. Яго затрымалі 8 ліпеня. Вядома, што яго адпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе.

Міронаву ў час яго знаходжаньня ў камэры ня выдалі бялізны і матраца, а таксама ня бралі ад маці ваду. Адвакатка давала падпіску аб невыдаваньні.

Ільля вядомы тым, што напісаў больш за 2 тысячы лістоў палітвязьням і занёс сотні кіляграмаў перадач у ІЧУ і СІЗА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG