Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Купалаўцы» 7 ліпеня прэзэнтуюць аўтарскі музычны праект «Я гавару»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Група артыстаў Купалаўскага, якія праз рэпрэсіі пакінулі тэатар, закрыюць 101-ы сэзон онлайн.

7 ліпеня, у дзень нараджэньня Янкі Купалы, адбудзецца фінальны этэр 101-га сэзону тэатру, дзе артысты прасьпяваюць песьні на вершы Віталя Рыжкова, Анатоля Івашчанкі, Вальжыны Морт, Насты Кудасавай, Глеба Лабадзенкі і іншых.

Песьні пад музыку выканаюць артысты трупы Валянціна Гарцава, Юлія Шпілеўская, Крысьціна Дробыш, Дзьмітры Тумас, Юльляна Міхневіч, Антаніна Дубатоўка, Павал Астравух, Марта Голубева і Міхаіл Зуй.

Паказ пачнецца на YouTube-канале «Купалаўцаў» а 20:00.

  • З Купалаўскага тэатру на знак пратэсту супраць сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў звольніліся ўсе вядучыя акторы, у трупу набралі ўчорашніх студэнтаў. Са старога складу засталіся некалькі чалавек. На сцэне тэатру сталі выступаць праўладныя артысты з канцэртамі ў падтрымку Лукашэнкі і АМАПу.
  • У лютым 2021 году ў тэатар прыехаў сам Лукашэнка, якому паказалі перапрацаваную пастаноўку п’есы «Паўлінка», а міністар культуры Анатоль Маркевіч сказаў, што яна «стала яшчэ лепшай, чым была».
  • Колішні кіраўнік Купалаўскага тэатру Павал Латушка выехаў за мяжу і заснаваў Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва, якое публікуе сакрэтныя дакумэнты рэжыму Лукашэнкі і заклікае таго пайсьці ў адстаўку.
  • Акторы, якія пакінулі тэатар празь нязгоду з рэпрэсіямі, заснавалі канал на YouTube, на якім паказваюць новыя спэктаклі, зьвяртаюцца да іншых дзеячоў культуры Беларусі і чытаюць вершы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG