Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракурор Швед хоча спагнаць 10 тысяч рублёў з жанчыны, якая назвала яго злачынцам


Андрэй Швед
Андрэй Швед

У Менскім раённым судзе 5 ліпеня пачалі разгляд крымінальнай справы 47-гадовай жыхаркі Бараўлянаў Натальлі Красько. Яе вінавацяць у паклёпе на генэральнага пракурора Андрэя Шведа. Справу разглядае судзьдзя Антон Колабаў.

З матэрыялаў справы вынікае, што Натальля Красько з выкарыстаньнем мабільнага тэлефона, у публічным чаце «Кулуары KYKY», пад допісам аб узмацненьні адказнасьці за экстрэмізм 1 лютага напісала, што генэральны пракурор Швед злачынец. Тым самым яна, на думку сьледзтва, распаўсюдзіла несапраўдныя зьвесткі. Неўзабаве жанчыну затрымалі, у кватэры правялі ператрус, шукалі «стужачкі, сэрцайкі, кветачкі», піша «Вясна».

Натальля віну часткова прызнае, кажа, што фраза напісана асабіста ёй, прызнае, што слова нэгатыўнае, якое можа «ганьбіць гонар», але не прызнае, што гэта паклёп.

Пацярпелы Андрэй Швед у суд не зьявіўся з прычыны «службовай занятасьці», прасіў зачытаць свае паказаньні і падтрымаў пазоў. Швед ацэньвае памер «маральнай шкоды» ў 10 000 рублёў. Натальля Красько назвала гэтую суму неадпаведнай.

У судзе абвінавачаная заявіла, што першапачаткова міліцыянты прыходзілі да яе ў іншай справе. Яны заявіла, што ў час ператрусу сілавікі перавысілі службовыя паўнамоцтвы, паколькі была неадпаведнасьць сьледчых дзеяньняў прад’яўленаму артыкулу. Быў парушаны і сам парадак працэдуры правядзеньня ператрусу.

Пракурор папрасіў суд прызначыць жанчыне 2 гады «хіміі». Чакаецца рашэньне суду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG