Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агенцтва Standard & Poor’s ацаніла рызыкі Беларусі ад эканамічных санкцый


Офіс кампаніі Standard & Poor's Financial Services LLC (S&P)
Офіс кампаніі Standard & Poor's Financial Services LLC (S&P)

Standard & Poor’s (S & P) пацьвердзіла доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя сувэрэнныя крэдытныя рэйтынгі Беларусі ў замежнай і нацыянальнай валюце на ўзроўні «В» з нэгатыўным прагнозам.

«Санкцыі Эўразьвязу, уведзеныя супраць Беларусі 24 чэрвеня, наўрад ці акажуць яшчэ немінучы ціск на стан плацежнага балянсу краіны або здольнасьць ураду абслугоўваць доўг», — гаворыцца ў прэс-рэлізе агенцтва.

Пры гэтым адзначаецца неакрэсьленасьць пэрспэктываў беларускай эканомікі на фоне палітычнага крызісу, далейшага ўзмацненьня жорсткасьці санкцый і росту патрэбы ў дапамозе з боку Расеі.

Прагноз рэйтынгу пакінулі нэгатыўным, паколькі экспэрты бачаць рызыку ўплыву санкцый і палітычнага крызісу на эканоміку, плацежны балянс і бюджэтныя паказьнікі. Яны таксама парагназуюць пагрозу стабільнасьці банкаўскай сыстэмы, бо падтрымка Масквы можа аказацца менш надзейнай. Рэйтынг можа панізіцца, калі ўплыў санкцый акажацца больш істотным, а Расея не прадэманструе гатоўнасьці падтрымаць саюзьніка ў дастатковых аб’ёмах.

Ацэньваючы ўплыў санкцый на плацежны балянс Беларусі, агенцтва лічыць, што яны акажуць толькі ўмераны ціск. Сярод аргумэнтаў згадваецца адсутнасьць у санкцыйным пераліку шэрагу калійных пазыцый. У цэлым зьніжэньне даходаў ад экспарту S & P ацаніла ў 500-700 млн даляраў. Згадваецца, што пад санкцыі трапляюць толькі новыя кантракты, а сам Эўразьвяз не зьяўляецца асноўным спажыўцом беларускага калію.

«У нашым базавым сцэнары мы чакаем, што ўрад Расеі працягне пралянгацыю сваіх афіцыйных крэдытаў Беларусі. Аднак, улічваючы няпэўныя палітычныя пэрспэктывы, цяжка прадказаць, ці захоча Крэмль працягваць дадатковае фінансаваньне ў будучыні», — адзначаюць у агенцтве.

S & P лічыць, што рост ВУП Беларусі ў 2021 годзе складзе 0,5%. Аднак пры гэтым падкрэсьлівае высокую ступень няпэўнасьці прагнозаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG