Ці ведаеце вы папулярныя нацыянальныя лёзунгі розных краінаў?

Ці ведаеце вы папулярныя нацыянальныя лёзунгі розных краінаў?

У розных краінах існуюць як нацыянальныя лёзунгі, напісаныя на дзяржаўных сымбалях, так і неафіцыйныя дэвізы, якія сталі настолькі папулярнымі, што іх пазнаюць ва ўсім сьвеце. Праверце сябе: наколькі вы знаёмыя са слоганамі розных дзяржаваў?

ВАШ ВЫНІК: 2 з 5

Паспрабаваць яшчэ раз

Так, «Свабода, роўнасьць, братэрства!» — «Liberté, égalité, fraternité» — гэта нацыянальны дэвіз Францыі, які бярэ свой пачатак ад часоў Вялікай францускай рэвалюцыі. Максыміліян Рабэсп’ер прапанаваў напісаць гэты дэвіз на трохкаляровым сьцягу Нацыянальнай гвардыі.

Не, там былі іншыя лёзунгі. А «Свабода, роўнасьць, братэрства!» — «Liberté, égalité, fraternité» — гэта нацыянальны дэвіз Францыі, які бярэ свой пачатак ад часоў Вялікай францускай рэвалюцыі. Максыміліян Рабэсп’ер прапанаваў напісаць гэты дэвіз на трохкаляровым сьцягу Нацыянальнай гвардыі.

Не, там былі іншыя лёзунгі. А «Свабода, роўнасьць, братэрства!» — «Liberté, égalité, fraternité» — гэта нацыянальны дэвіз Францыі, які бярэ свой пачатак ад часоў Вялікай францускай рэвалюцыі. Максыміліян Рабэсп’ер прапанаваў напісаць гэты дэвіз на трохкаляровым сьцягу Нацыянальнай гвардыі.

Не зусім, лёзунг «Яны ня пройдуць!» — «¡No pasarán!» — стаў вельмі папулярным падчас грамадзянскай вайны ў Гішпаніі, і толькі пасьля гэтага зрабіўся адным з сымбаляў антыфашыстоўскага руху.

Не зусім, лёзунг «Яны ня пройдуць!» — «¡No pasarán!» — стаў вельмі папулярным падчас грамадзянскай вайны ў Гішпаніі, а пасьля зрабіўся адным з сымбаляў антыфашыстоўскага руху.

Так, лёзунг «Яны ня пройдуць!» — «¡No pasarán!» — стаў вельмі папулярным падчас грамадзянскай вайны ў Гішпаніі, пасьля чаго зрабіўся адным з сымбаляў антыфашыстоўскага руху.

Не, там было пра «прывід камунізму». А «Patria o muerte! Радзіма альбо сьмерць!» — гэта словы кубінскага рэвалюцыянэра Чэ Гевары, якія сталі лёзунгам кубінскай рэвалюцыі.

Так. «Patria o muerte! Радзіма альбо сьмерць!» Гэта словы кубінскага рэвалюцыянэра Чэ Гевары, якія сталі лёзунгам кубінскай рэвалюцыі.

Блізка, але толькі геаграфічна. «Patria o muerte! Радзіма альбо сьмерць!» — гэта словы кубінскага рэвалюцыянэра Чэ Гевары, якія сталі лёзунгам кубінскай рэвалюцыі.

Так, гэта пароль нелегальнай віленскай рэвалюцыйнай арганізацыі паўстанцаў Кастуся Каліноўскага

Не, гэта пароль нелегальнай віленскай рэвалюцыйнай арганізацыі паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. А дзеячы БНР ужо віталі адзін аднаго воклічам «Жыве Беларусь!»

Не, гэта пароль нелегальнай віленскай рэвалюцыйнай арганізацыі паўстанцаў Кастуся Каліноўскага

Не, гэта нашмат ранейшы лёзунг. «Народ паяднаны ня будзе пакананы!» – «El pueblo unido jamás será vencido!» – гэта словы зь песьні чылійскага паэта Сэрхіё Артэгі, якая стала папулярнай за часамі Сальвадора Альендэ, а пасьля вайсковага перавароту 1973 году стала сымбалем левага руху спачатку ў Чылі, а потым і ва ўсім сьвеце.

Не, гэта ранейшы лёзунг. «Народ паяднаны ня будзе пакананы!» – «El pueblo unido jamás será vencido!» – гэта словы зь песьні чылійскага паэта Сэрхіё Артэгі, якая стала папулярнай за часамі Сальвадора Альендэ, а пасьля вайсковага перавароту 1973 году стала сымбалем левага руху спачатку ў Чылі, а потым і ва ўсім сьвеце.

Так. «Народ паяднаны ня будзе пакананы!» – «El pueblo unido jamás será vencido!» – гэта словы зь песьні чылійскага паэта Сэрхіё Артэгі, якая стала папулярнай за часамі Сальвадора Альендэ, а пасьля вайсковага перавароту 1973 году стала сымбалем левага руху спачатку ў Чылі, а потым і ва ўсім сьвеце.

Не пацэлілі. Гэта афіцыйны дэвіз Эўразьвязу, які азначае, што «эўрапейцы адзіныя ў сумеснай працы на карысьць міру і росквіту, і што мноства розных культур, традыцыяў і моваў Эўропы зьяўляюцца пазытыўным фактарам для кантынэнту». А швэйцарскі дэвіз – «Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго!». Ведалі?

Так, гэта афіцыйны дэвіз Эўразьвязу, які азначае, што «эўрапейцы адзіныя ў сумеснай працы на карысьць міру і росквіту, і што мноства розных культур, традыцыяў і моваў Эўропы зьяўляюцца пазытыўным фактарам для кантынэнту».

Дзе там! Гэта афіцыйны дэвіз Эўразьвязу, які азначае, што «эўрапейцы адзіныя ў сумеснай працы на карысьць міру і росквіту, і што мноства розных культур, традыцыяў і моваў Эўропы зьяўляюцца пазытыўным фактарам для кантынэнту».

Не, хаця таксама са старажытнага сьвету. Дэвіз «Са шчытом альбо на шчыце» – «Аut cum scuto, aut in scuto» (лац.) – сягае часоў Старажытнай Спарты, дзе ваяра, які загінуў у баі, несьлі з поля бітвы на ягоным шчыце. Азначае заклік перамагчы альбо загінуць.

Так, гэта было зусім лёгка. Дэвіз «Са шчытом альбо на шчыце» – «Аut cum scuto, aut in scuto» (лац.) – сягае часоў Старажытнай Спарты, дзе ваяра, які загінуў у баі, несьлі з поля бітвы на ягоным шчыце. Азначае заклік перамагчы альбо загінуць.

Казакі, напэўна, таксама ведалі гэты лёзунг, але належыць ён ня ім. Дэвіз «Са шчытом альбо на шчыце» – «Аut cum scuto, aut in scuto» (лац.) – сягае часоў Старажытнай Спарты, дзе ваяра, які загінуў у баі, несьлі з поля бітвы на ягоным шчыце. Азначае заклік перамагчы альбо загінуць.

Не, у нашым конкурсе на адзін з самых незвычайных дэвізаў перамагае Нэпал! «Маці і Радзіма даражэйшыя за нябеснае царства» – «Jananī janmabhūmiśca svargādapi garīyasī». Тэкст дэвізу ўзяты з твору «Анандамат», які ўваходзіць у «Рамаяну». Гэта нібыта сказаў бог Рама.

Не, у нашым конкурсе на адзін з самых незвычайных дэвізаў перамагае Нэпал! «Маці і Радзіма даражэйшыя за нябеснае царства» – «Jananī janmabhūmiśca svargādapi garīyasī». Тэкст дэвізу ўзяты з твору «Анандамат», які ўваходзіць у «Рамаяну». Гэта нібыта сказаў бог Рама.

Так, у нашым конкурсе на адзін з самых незвычайных дэвізаў перамагае Нэпал! «Маці і Радзіма даражэйшыя за нябеснае царства» – «Jananī janmabhūmiśca svargādapi garīyasī». Тэкст дэвізу ўзяты з твору «Анандамат», які ўваходзіць у «Рамаяну». Гэта нібыта сказаў бог Рама.

Каб жа ж! Хаця памятаць пра гэты дэвіз не было б лішнім. Выраз «Праўда перамагае» – «Pravda Vitezi!» – скарот фразы чэскага прапаведніка Яна Гуса «Праўда перамагае ўсё». На прэзыдэнцкі штандар яго зьмясьціў першы прэзыдэнт Чэхаславаччыны Томаш Гарыг Масарык у 1918 годзе.

Каб жа ж! Выраз «Праўда перамагае» – «Pravda Vitezi!» – скарот фразы чэскага прапаведніка Яна Гуса «Праўда перамагае ўсё». На прэзыдэнцкі штандар яго зьмясьціў першы прэзыдэнт Чэхаславаччыны Томаш Гарыг Масарык у 1918 годзе.

Дакладна. Выраз «Праўда перамагае» – «Pravda Vitezi!» – скарот фразы чэскага прапаведніка Яна Гуса «Праўда перамагае ўсё». На прэзыдэнцкі штандар яго зьмясьціў першы прэзыдэнт Чэхаславаччыны Томаш Гарыг Масарык у 1918 годзе.

Так. «Мы хацелі б застацца тымі, хто мы ёсьць!» – «Mir wëlle bleiwe wat mir sinn!» Гэты дэвіз ад пачатку азначаў жаданьне Люксэмбургу заставацца незалежным ад суседніх краінаў, якія гістарычна спрабавалі дамінаваць над ім.

Міма, гэта Люксэмбург. «Мы хацелі б застацца тымі, хто мы ёсьць!» – «Mir wëlle bleiwe wat mir sinn!» Гэты дэвіз ад пачатку азначаў жаданьне Люксэмбургу заставацца незалежным ад суседніх краінаў, якія гістарычна спрабавалі дамінаваць над ім.

Міма, хаця праўдападобна. Але гэта Люксэмбург. «Мы хацелі б застацца тымі, хто мы ёсьць!» – «Mir wëlle bleiwe wat mir sinn!» Гэты дэвіз ад пачатку азначаў жаданьне Люксэмбургу заставацца незалежным ад суседніх краінаў, якія гістарычна спрабавалі дамінаваць над ім.