Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выключаная са зборнай і звольненая з працы беларуская лёгкаатлетка рыхтуецца да Алімпіяды 2024 году. ВІДЭА


Сьвятлана Кудзеліч, беларуская лёгкаатлетка, каляж.
Сьвятлана Кудзеліч, беларуская лёгкаатлетка, каляж.

Выключаная са зборнай за пратэст супраць гвалту спартоўка Сьвятлана Кудзеліч заявіла ў інтэрвію Свабодзе: «Рэкардсмэны і прафэсіяналы ім не патрэбныя. Ім патрэбныя рабы».

Вядомую беларускую лёгкаатлетку Сьвятлану Кудзеліч пасьля падпісаньня ў жніўні 2020 году ліста спартоўцаў за новыя выбары і супраць гвалту выключылі са зборнай і звольнілі з працы ў МНС.

У інтэрвію Свабодзе яна расказала, чаму не шкадуе аб гэтым, як ставіцца да бел-чырвона-белага сьцяга і падзей у краіне, а таксама пра свой магчымы выступ на спаборніцтвах пад нэўтральным сьцягам.

«Гэта чаканы ход падзей — выкінуць мяне адусюль. Але ўсё роўна гэта балюча і непрыемна, таму што ты ўсё сваё жыцьцё аддаеш спорту. Я каля 20 гадоў у вялікім спорце. За краіну бегла і з траўмамі, і зь пераломамі ног. Потым я некалькі месяцаў лячылася, аднаўлялася... І вось так могуць паступіць у адно імгненьне. Проста гавораць, што ты ніхто і сюды па квітках заходзь на стадыён. Я не заслужыла нават бясплатнага ўваходу».

Што сказала Сьвятлана Кудзеліч

  • «Пару тыдняў я жыла ў прастрацыі і страху я ня ведала за што брацца і як мне далей жыць».
  • «Не было такой задачы мяняць грамадзянства. Чаму я павінна мяняць сваё свой дом, сваю краіну? Мне тут усё падабаецца, проста ёсьць часовыя складанасьці і часовая несправядлівасьць».
  • «Калі яны мяне ставяць у такія рамкі, што я не зьяўляюся прафэсійным спартсмэнам з таго моманту, як яны мяне выкідаюць з усіх зборных, то я скарыстаюся гэтым выпадкам і буду выступаць нэўтральным атлетам без сьцяга. Я хачу працягваць спорт, я бачу сябе ў будучыні на маратоне 2024. Калі гэта будзе доўжыцца доўга, і калі кіраўнікамі лёгкай атлетыкі застануцца тыя ж самыя людзі, і яны не будуць даваць мне магчымасьці разьвівацца, то я разгледжу гэты варыянт».
  • «Раней мяне моцна не кранала, які ў нас сьцяг... Вядома, усе ведаюць гісторыю і ў БЧБ сьцягу нічога экстрэмісцкага і дрэннага я ня бачыла і ня бачу. На гэты момант, мне здаецца, што гэта знак нейкага пратэсту і адрозьненьня. Цяпер дзяржаўны сьцяг асацыюецца з болем і несправядлівасьцю, з палітвязьнямі».
  • «Я не ў палітыцы, але чалавечыя правы і грамадзянскі абавязак свой выконваю. І нічога дрэннага ў гэтым не бачу. Але быць закладнікам гэтай сытуацыі і баяцца сказаць, як раней у СССР і мець нейкае меркаваньне і абмяркоўваць яго на кухні — я гэта не выбіраю».
  • «У мяне было шмат шанцаў забраць гэты подпіс. Я разумела якія будуць наступствы. Ну значыць так трэба».
  • «Міністэрства спорту як будзе без спартоўцаў? Гэта яны існуюць за кошт нас, а не мы за іх».
  • «Рэкардсмэны і прафэсіяналы ім не патрэбныя. Ім патрэбныя рабы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG