Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве затрымалі чарговую групу мігрантаў з Іраку, якія прыйшлі зь Беларусі


Адна з групаў мігрантаў з Іраку, затрыманых на літоўска-беларускай мяжы
Адна з групаў мігрантаў з Іраку, затрыманых на літоўска-беларускай мяжы

Агульная колькасьць нелегальных мігрантаў, якія прыбылі праз тэрыторыю Беларусі ў Літву, сёлета дасягнула ўжо 419 чалавек.

19 чэрвеня на тэрыторыі Тварачускага староства ў Ігналінскім раёне Літвы памежнікі гэтай краіны затрымалі 12 чалавек, якія перасеклі мяжу з боку Беларусі. З сабой у затрыманых не было ніякіх дакумэнтаў, яны назваліся грамадзянамі Іраку, інфармуе памежная служба Літвы.

Зараз замежнікі знаходзяцца на карантыне, у іх узялі тэсты на COVID-19. Асобы людзей высьвятляюць, з нагоды іх пераходу мяжы цяпер вядзецца разьбіральніцтва.

За апошнія два тыдні супрацоўнікі памежнай службы Літвы затрымалі ў адным Ігналінскім раёне 118 чалавек. Усяго ў Літву сёлета спрабавалі трапіць 419 нелегальных мігрантаў. Большасьць зь іх — грамадзяне Іраку, што ў пяць разоў больш, чым за ўвесь 2020 год.

У Літве ўзмацнілі ахову мяжы зь Беларусьсю. Сюды былі накіраваныя памежнікі зь іншых дэпартамэнтаў краіны, а таксама прадстаўнікі мясцовай Службы грамадзкай бясьпекі і іншых сілавых структур краіны.

Раней улады Літвы абвінавацілі афіцыйны Менск у спрыяньні нелегальнай міграцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG