Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады ў Берасьці зьліквідавалі культурніцкія пляцоўкі «Крылы Халопа» і «Грунт будучыні»


Заснавальнік установы «Грунт будучыні», сябра Каардынацыйнай рады Віктар Клімус, архіўнае фота
Заснавальнік установы «Грунт будучыні», сябра Каардынацыйнай рады Віктар Клімус, архіўнае фота

Пракуратура Берасьця «за парушэньні закону» ліквідавала культурніцкія ўстановы «Тэатар Крылы Халопа» і «Грунт будучыні».

«У мэтах выкананьня прадстаўленьня пракуратуры Берасьця адміністрацыі Маскоўскага і Ленінскага раёнаў горада прынялі рашэньні аб ліквідацыі сацыяльна-культурнай установы „Тэатар Крылы Халопа“ і культурна-асьветніцкай установы „Грунт будучыні“. Падстава — ажыцьцяўленьне дзейнасьці, якая не адпавядае заяўленым у статуце мэтам і прадмету», — паведаміла гарадзкая пракуратура.

Паводле ведамства, ад жніўня 2020 году ўстанова «Тэатар Крылы Халопа» арганізоўвала выставы работ і мастацкія прэзэнтацыі твораў, нібыта накіраваныя на фармаваньне ў грамадзян ухвальнага стаўленьня да зьдзяйсьненьня супрацьпраўных дзеяньняў.

27 студзеня ў культурніцкай прасторы адбыўся ператрус. Таксама сілавікі прыходзілі і дадому да кіраўніцы прасторы Аксаны Гайко, дзе правялі агляд.

Свабодны тэатар «Крылы Халопа» ў 2014 годзе адкрыў уласную культурніцкую прастору. Тут ствараліся спэктаклі, працавалі тэатральныя студыі, адбываліся лекцыі, сустрэчы і паказы ў галіне сучаснага тэатральнага мастацтва, рэалізоўваліся тэатральныя праекты, у тым ліку зь дзецьмі і недзеяздольнымі людзьмі, была тэатральная бібліятэка. Калектыў неаднаразова езьдзіў на гастролі.

Установа «Грунт будучыні», як гаворыцца ў паведамленьні пракуратуры, нібыта займалася«не замацаванай статутам дзейнасьцю». У віну ставіцца тое, што заснавальнік і кіраўнік установы Віктар Клімус, чалец Каардынацыйнай рады, нібыта быў сярод з арганізатараў масавых акцый пратэсту ў Берасьці, а цяпер пакінуў тэрыторыю Беларусі. Паводле ўладаў Берасьця ўстанова ад леташняга кастрычніка ў юрыдычным адрасе ня разьмяшчалася.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG