Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Беларусі адрэагавала на спыненьне вышуку Сьвятланы Ціханоўскай у Расеі


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі аспрэчыла навіну, што Сьвятлана Ціханоўская нібыта больш не знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку краін СНД.

Напярэдадні Міністэрства ўнутраных спраў Расейскай Фэдэрацыі паведаміла, што прозьвішча лідэркі дэмакратычнага руху Беларусі няма ў базе тых, каго шукаюць па міждзяржаўных каналах.

Там патлумачылі, што гэта зроблена «на падставе рашэньня беларускіх праваахоўнікаў». Маўляў, рашэньне аб абвяшчэньні ў міждзяржаўны вышук асобы або яго спыненьні, а таксама накіраваньні такой інфармацыі на цэнтралізаваны ўлік у інфармацыйны банк знаходзіцца выключна ў кампэтэнцыі праваахоўных органаў дзяржавы-ўдзельніцы СНД, якая ёсьць ініцыятарам вышуку.

Сілавыя структуры ў Менску адрэагавалі праз суткі. Прэс-сакратарка МУС Беларусі Вольга Чамаданава заявіла, што статус Сьвятланы Ціханоўскай застаўся ранейшы.

«Гэтая грамадзянка дагэтуль знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку ў СНД», — канстатавала яна.

Чаму яе пры гэтым няма ў базе дадзеных асобаў, якія адшукваюцца расейскім МУС, чыноўніца не ўдакладніла. Раней Сьвятлана Ціханоўская сапраўды фігуравала ў агульнарасейскім і міждзяржаўным вышуку «на падставе артыкула Крымінальнага кодэксу» (сутнасьць не ўдакладнялася).

Летась у кастрычніку ўлады Беларусі абвясьцілі Сьвятлану Ціханоўскую ў вышук паводле ч. 3 арт. 361 за «заклікі да зьвяржэньня канстытуцыйнага ладу і дзеяньняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бясьпецы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG