Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад сустрэчай Байдэна і Пуціна Ціханоўская накіравала ў Белы дом сваю пазыцыю аб сытуацыі ў Беларусі


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Гэта было зроблена адмыслова да сустрэчы прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.

Сьвятлана Ціханоўская накіравала ў Адміністрацыю прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна сваю пазыцыю аб сытуацыі ў Беларусі. Пазыцыя складаецца з 5 галоўных пастулатаў:

  • Лукашэнка нелегітымны і павінен пакінуць пасаду;
  • выбары прэзыдэнта Беларусі мусяць прайсьці ў 2021 годзе;
  • пратэст у Беларусі не геапалітычны;
  • замест падтрымкі рэжыму Расея яшчэ можа стаць часткай вырашэньня крызісу ў Беларусі;
  • незалежнасьць і сувэрэнітэт Беларусі ня могуць быць прадметам гандлю.

16 чэрвеня прэзыдэнты ЗША і Расеі Джо Байдэн і Ўладзімір Пуцін сустрэнуцца ў швайцарскай Жэнэве. На сустрэчы Байдэн мае намер падняць пытаньне аб Беларусі і выказаць сур’ёзную заклапочанасьць амэрыканскага боку сытуацыяй у краіне.

25 траўня, камэнтуючы скандал вакол пасадкі самалёта Ryanair у Менску, Байдэн заявіў, што Злучаныя Штаты рашучым чынам асуджаюць перанакіраваньне рэйсу Ryanair і затрыманьне журналіста Рамана Пратасевіча. Паводле яго, ЗША разам з краінамі ўсяго сьвету заклікаюць да вызваленьня Пратасевіча, а таксама сотняў іншых палітвязьняў, «якія несправядліва ўтрымлiваюцца пад вартай рэжымам Лукашэнкі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG