Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада ЗША будзе зноў выдаваць візы. Але толькі паўтара месяца


Амбасада ЗША ў Менску на паўтара месяца аднаўляе прыём дакумэнтаў і сумоўе на атрыманьне некаторых тыпаў віз, паведамляецца на старонках амбасады ў сацсетках.

Гаворка ідзе пра студэнцкія візы, працоўныя візы на падставе ўхваленай пэтыцыі, а таксама гасьцявыя візы для паездак у экстраных выпадках, зьвязаных з хваробай або сьмерцю сваякоў.

Абмежаваная колькасьць месцаў будзе адкрыта з 16 чэрвеня па 1 жніўня. Каб зарэзэрваваць час на падачу дакумэнтаў і сумоўе, варта зьвязацца з пасольствам па адрасе ConsularMinsk@state.gov.


Ад 17 сакавіка 2020 году праз каранавірусныя абмежаваньні амбасада ЗША ў Менску прыпыніла выдачу неіміграцыйных візаў грамадзянам Беларусі і асоб зь відам на жыхарства.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG