Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў Аўстраліі падаў у адстаўку з палітычных матываў


Ілюстрацыйнае фота. Сталіца Аўстраліі Канбэра
Ілюстрацыйнае фота. Сталіца Аўстраліі Канбэра

8 чэрвеня прадстаўнік Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў Аўстраліі Ўорэн Рэйналдс падаў заяву аб адстаўцы на імя старшыні палаты Ўладзімера Ўлаховіча, паведамляе «Белсат».

Падставай для свайго рашэньня Ўорэн Рэйналдс называе немагчымасьць «мірыцца зь беззаконнымі і злачыннымі дзеяньнямі рэжыму Лукашэнкі». Ён заяўляе, што ня бачыць «больш магчымым быць прадстаўніком якога-небудзь афіцыйнага органа ўраду Лукашэнкі, ці падтрымліваць яго, ці асацыявацца зь ім». Копіі ліста ёсьць у рэдакцыі «Белсату».

У 2012–2018 гадах Уорэн Рэйналдс быў ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у Аўстраліі, а з 2011 году — таксама прадстаўніком Беларускай гандлёва-прамысловай палаты на паўднёвым кантынэнце. Пры ім адкрылі прадстаўніцтва БелАЗу ў штаце Новы Паўднёвы Ўэльс і дыстрыбутарскі цэнтар МТЗ у Заходняй Аўстраліі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG